Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гімназія Лепельская імя І. М. Ерашова, ДУА. Лепельскі раён, г. Лепель

 

Сучасная назва ДУА «Гімназія імя І. М. Ерашова г. Лепеля»
Былая назва Школа рабочай моладзі (1928)
Лепельская сярэдняй школа № 2 (1930)
Лепельская сярэдняй школа № 2 імя І. М. Ерашова (1964)
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1928
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель
Сайт https://lepel-erashova.znaj.by

 

Навучальная ўстанова бярэ пачатак у 1928 годзе.

З 1928 па 1929 гг. школа знаходзілася ў аднапавярховым будынку, праца ішла ў дзве змены. Называлася яна ў той час школай рабочай моладзі. Навучалася ў ёй каля 500 чалавек. Пры школе існаваў інтэрнат для прыезджых дзяцей. Дырэктарам школы быў Міхневіч М. Ф.

У 1934 годзе быў пабудаваны новы будынак школы.

У 1936 годзе быў першы выпуск Лепельскай сярэдняй школы № 2. Усяго да вайны было шэсць выпускаў.

Пасля вайны школа перажыла сваё другое нараджэнне. Разбураны будынак быў адноўлены ў 1949 годзе. Першым пасляваенным дырэктарам стаў заслужаны настаўнік БССР Павел Міхайлавіч Усцінаў. З 1969 па 1979 гг. школу ўзначальваў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Іванавіч Андрэеў. З 1980 па 1998 гг. навучальнай установай кіравала выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Яўгенія Віктараўна Ганчар. З 1998 года дырэктарам з'яўляецца выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў Раіса Уладзіміраўна Баравец.

Штогод 4 лютага гімназія адзначае традыцыйнае свята Дзень Героя. Менавіта ў гэты дзень выпускніку гімназіі Івану Міхайлавічу Ерашову было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. А ў 1964 годзе сярэдняй школе № 2 было прысвоена імя І. М. Ерашова.

27 чэрвеня 1978 года настаўніцы матэматыкі сярэдняй школы № 2 імя І. М. Ерашова г. Лепеля Зяньковай Аляксандры Фёдараўне прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы за вялікія заслугі ў справе навучання і камуністычнага выхавання навучэнцаў з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і молат».

Настаўніца гісторыі Еўдакія Аляксандраўна Рыўкіна ў кастрычніку 1981 года заснавала Музей гісторыі школы.

У 1982 годзе школу скончыў Ігар Салаўёў – разведчык, служыў у Афганістане, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Для рэалізацыі патрэб і інтарэсаў навучэнцаў у гімназіі на працягу многіх гадоў працуюць аб'яднанні па інтарэсах: дэкаратыўна-прыкладной творчасці (выяўленчая студыя «Вясёлка», творчая майстэрня і майстэрня лепкі «Дамавёнак»), мастацка-эстэтычнага кірунку (вакальная студыя «Пастараль») і спартыўнага кірунку (гандбол, футбол, баскетбол, валейбол, агульная фізічная падрыхтоўка), клубы грамадзянска-патрыятычнага напрамку («Музеязнаўства», «Інтэлект», «Равеснік», юных ратавальнікаў-пажарных «Іскра»).

У мэтах забеспячэння сувязі маральнага, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзейнічаюць дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія арганізацыі і аб'яднанні: аб'яднанне малодшых школьнікаў «Акцябраты», піянерская дружына «Ветразь» і першасная арганізацыя грамадскага аб'яднання БРСМ «Компас».

З 1992 года гімназія працуе над праектам «Дыялог моў і культуры» ў рамках супрацоўніцтва з Міжнародным дабрачынным грамадскім аб'яднаннем «ЭкаДом» (Беларусь), дабрачыннай арганізацыяй «Дамы замест Чарнобыля» (Ніжняя Саксонія) і інш. Асноўныя напрамкі праекта: знаёмства нямецкіх сяброў з гістарычнай і культурнай спадчынай Рэспублікі Беларусь; павышэнне экалагічных ведаў аб альтэрнатыўных відах энергіі, якія выкарыстоўваюць рэсурсы рэк, вадасховішчаў, энергію ветра, сонца, вады і біямас; набыццё першых працоўных навыкаў будаўнічых работ; сур'ёзнае, глыбокае вывучэнне гісторыі, культуры, традыцый Германіі; даследчая дзейнасць творчасці І. В. Гётэ; ваенна-патрыятычная работа з дапамогай праекта «Праз урокі мінулага да пошуку сённяшняга паміж нашымі краінамі».

У 2008 годзе ў гімназію прыйшло эўрыстычнае навучанне. У гэты жа час педагагічны калектыў распачаў работу па рэспубліканскім інавацыйным праекце «Укараненне мадэлі эўрыстычнага навучання ў адукацыйны працэс сучаснай гімназіі» (2008–2011).

У 2011–2014 гг. рэалізаваны рэспубліканскі інавацыйны праект «Укараненне мадэлі фарміравання абагульненых навучальных уменняў навучэнцаў сродкамі міжпрадметнай інтэграцыі».

Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель, вул. Школьная, 3.

 

Сучасны будынак ДУА «Гімназія імя І. М. Ерашова г. Лепеля». Фотаздымак з сайта http://www.lepel.by

ЛІТАРАТУРА

1.   Кірсанава, С. Эўрыстычны дух лепельскай гімназіі / С. Кірсанава // Настаўніцкая газета. – 2011. – 28 чэрв. – С. 8.

2.   Міхно, У. Чырвоны сшытак з сінімі карункамі / У. Міхно // Лепельскі край. – 2017. – 28 лют. – С. 4.

3.   Міхно, У. «Гэта трэба жывым...» / У. Міхно // Лепельскі край. – 2013. – 22 лют. – С. 4.

4.   Телятко, Е. Три героя – три дубочка / Е. Телятко // Витебские вести. – 2015. – 14 мая. – С. 22.

5.   Шакура, С. Дыялог моў і культур / С. Шакура // Настаўніцкая газета. – 2012. – 16 жн. – С. 5, 7.