Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Галецкі Пётр Антонавіч

Дата нараджэння
20.05.1919
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Майдан
Дата смерці
21.10.1942
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызан
Гады службы
1939–1942
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1965)
ордэн Леніна

Галецкі Пётр Антонавіч нарадзіўся 20 мая 1919 года ў в. Майдан Талачынскага раёна ў сялянскай сям'і. Працаваў брыгадзірам у калгасе.

З 1939 года – у Чырвонай Арміі. З чэрвеня 1941 года – на фронце.

Вучыўся ў партызанскай школе падрыўнікоў. У канцы ліпеня 1942 года залічаны байцом партызанскага атрада «Перамога» (Качубея). Хадзіў у засады, ставіў міны на шашы, здабываў выбухоўку.

21 кастрычніка 1942 года дыверсійная група атрада выйшла на мініраванне чыгуначнага палатна на перагоне Выдрэя – Крынкі. Убачыўшы, што падарваць варожы эшалон не атрымаецца, Пётр Галецкі з мінай у 20 кг кінуўся пад паравоз і падарваў яго коштам свайго жыцця.

На месцы гібелі Пятра Антонавіча Галецкага ўсталяваны абеліск.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года, напярэдадні 20-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй, за асаблівыя заслугі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка Пятру Галецкаму пасмяротна прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Яго імя прысвоена Славенскай школе ў Талачынскім раёне.

У 2006 годзе ў аг. Копці Віцебскага раёна яму паставілі помнік

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бирюков, В. Шаг в бессмертие / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2018. – 7 сак. – С. 7.

2. Галецкі Пётр Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 459.

3. Галецкі Пётр Антонавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – Т. 2 : Белік–Гімн. – С. 455.

4. Галецкий Пётр Антонович // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 115–116.

5. Галецкий Пётр Антонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 290.

6. Галецкий Пётр Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 869.

7. Галецкий Пётр Антонович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 31.

8. Галецкий Пётр Антонович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред. Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 36.

9. Дулеба, Г. І. Радзіма Галецкага Пятра Антонавіча (Майдан) / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 416.

10. Каралёў, Г. Іх імёны ў памяці нашай назаўсёды / Г. Каралёў // Наша Талачыншчына. – 2005. – 2 сак. – С. 2.

11. Каралёў, Г. Цаной жыцця / Г. Каралёў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 285–286.

12. Мяснікаў, А. Мужнае сэрца / А. Мяснікаў // Звязда. – 1971. – 17 лют. – С. 4.

13. Назарова, Т. Сердце – факел / Т. Назарова // Люди легенд: очерки о партизанах и подпольщиках – Героях Советского Союза / сост.: В. Павлов, И. Селищев ; ред. Л. Торопов. – Москва : Издательство политической литературы, 1968. – Вып. 3. – С. 97–106.

14. Пісьмы П. Галецкага родным // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 286.

15. Серада, А. Герой з вёскі Майдан / А. Серада // Наша Талачыншчына. – 2009. – 23 мая. – С. 3.

16. Соколова, И. Пётр Антонович Галецкий / И. Соколова // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2006. – 7 кастр. – С. 2.

17. Солдатова, Н. Вознесенный в бессмертие / Н. Солдатова // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2005. – 2 жн. – С. 3.

18. Терещенко, В. Огонь комсомольского сердца / В. Терещенко // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2003. – 18 лістап. – С. 3.

19. Терещенко, В. Это было у Коптей / В. Терещенко // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2007. – 9 кастр. – С. 2.