Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік Герою Савецкага Саюза Галецкаму Пятру Антонавічу. Віцебскі раён, аг. Копці

На тэрыторыі Воінскага мемарыяльнага комплексу імя Ленінскага камсамола ў 2006 годзе быў устаноўлены помнік Герою Савецкага Саюза Пятру Антонавічу Галецкаму.

Пётр Антонавіч Галецкі нарадзіўся 20 мая 1919 года ў вёсцы Майдан Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Атрымаў пачатковую адукацыю. У 18 гадоў быў прызначаны брыгадзірам у калгасе.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з 1941 года. Вучыўся ў партызанскай школе падрыўнікоў. У канцы ліпеня 1942 года Пётр Галецкі быў залічаны байцом партызанскага атрада «Перамога» пад камандаваннем Качубея.

10 жніўня 1942 года атрад, у якім ваяваў Галецкі, перайшоў лінію фронту ў раёне Веліж – Усвяты на Смаленшчыне. У першым баі партызан знішчыў 15 немцаў.

19 верасня 1942 года Пётр Галецкі ўдзельнічаў у падрыве чыгункі Віцебск – Смаленск, якая мела стратэгічнае значэнне для немцаў. У выніку аперацыі быў узарваны спецыяльны састаў, які вёз на фронт нямецкіх афіцэраў.

22 кастрычніка 1942 года падрыўнік прымаў удзел у дыверсійнай акцыі партызан – неабходна было здзейсніць падрыў чыгункі, каб спыніць рух гітлераўскіх эшалонаў з гаручым. Прапусціўшы паравоз з баластам і нямецкімі патрулямі, Пётр Галецкі з мінай пабег да палатна. У гэты час з-за павароту выйшаў эшалон з 40 цыстэрнамі з гаручым. Партызан, разумеючы, што часу на закладку міны няма, кінуўся з ёй пад паравоз.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года напярэдадні 20-годдзя перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй «за асаблівыя заслугі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і гераізм» Пятру Антонавічу Галецкаму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Помнік Герою Савецкага Саюза Галецкаму Пятру Антонавічу. Віцебскі раён, аг. Копці. Фотаздымак з сайта http://evitebsk.com/

ЛІТАРАТУРА

1. Бирюков, В. Шаг в бессмертие / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2018. – 7 сак. – С. 7.

2. Галецкий Петр Антонович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 31.

3. Серада, А. Герой з вёскі Майдан / А. Серада // Наша Талачыншчына. – 2009. – 23 мая.– С. 3.

4. Соколова, И. Пётр Антонович Галецкий / И. Соколова // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2006. – 7 кастр. – С. 2.

5. Солдатова, Н. Вознесенный в бессмертие / Н. Солдатова // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2005. – 2 жн. – С. 3.

6. Терещенко, В. Огонь комсомольского сердца / В. Терещенко // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2003. – 18 лістап. – С. 3.

7. Терещенко, В. Это было у Коптей / В. Терещенко // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2007. – 9 кастр. – С. 2.