Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гарноў Цімафей Якаўлевіч

Дата нараджэння
1916
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Асіпова
Дата смерці
23.10.1944
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1942–1944
Воінскае званне
старшы сяржант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонай Зоркі

Гарноў Цімафей Якаўлевіч нарадзіўся ў 1916 годзе ў в. Асіпова Лёзненскага раёна ў сялянскай сям'і.

У Чырвоную Армію Цімафей Гарноў быў прызваны ў 1941 годзе. На франтах Вялікай Айчыннай вайны – з сакавіка 1942 года (на Паўночна-Заходнім і 3-м Беларускім франтах). Член ВКП(б) з 1942 года.

Асабліва вызначыўся падчас Каўнаскай наступальнай аперацыі на тэрыторыі Літвы: камандзір гарматы 597-га артылерыйскага палка старшы сяржант Цімафей Гарноў пры прарыве абароны праціўніка каля вёскі Потамулыне 29 ліпеня 1944 года знішчыў назіральны пункт і 5 кулямётаў праціўніка. За перыяд баёў з 7 па 17 жніўня 1944 года яго разлік знішчыў 3 танкі, штурмавыя гарматы і вялікую колькасць гітлераўцаў. 17 жніўня Цімафей Гарноў у ліку першых выйшаў на Дзяржаўную мяжу СССР з Усходняй Прусіяй.

Цімафей Якаўлевіч загінуў у баі 23 кастрычніка 1944 года. Пахаваны ў брацкай магіле ў с. Бабушкіна Калінінградскай вобласці. На гэтым месцы ў 1975 годзе быў усталяваны мемарыяльны комплекс.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, медалямі «За баявыя заслугі», «За абарону Масквы» і інш.

Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 24 сакавіка 1945 года пасмяротна. На Алеі Славы ў г. п. Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар Героя.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барысаў, У. Граза варожых танкаў / У. Барысаў // Віцебскі рабочы. – 1973. – 4 ліп. – С. 2.

2. Горнов Тимофей Яковлевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭН, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 328.

3. Горнов Тимофей Яковлевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 35.

4. Горнов Тимофей Яковлевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 40.

5. Іваноў, Я. Навечна ў сэрцы народным / Я. Іваноў // Віцебскі рабочы. – 1978. – 9 верас.– С. 4.

6. Курбацкі, Ф. Да апошняга дыхання / Ф. Курбацкі // Віцебскі рабочы. – 1979. – 18 лістап. – С. 3.

7. Фурман, Г. Добрых рэйсаў «Цімафей Гарноў» / Г. Фурман // Літаратура і мастацтва. – 1974. – 27 снеж. – С. 14.