Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Марыненка Таццяна Савельеўна

Дата нараджэння
25.01.1920
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Сухі Бор
Дата смерці
02.08.1942
Род дзейнасці
удзельніца партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
разведчыца і сувязная партызанскай брыгады «Няўлоўныя»
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1965)
ордэн Леніна

Марыненка Таццяна Савельеўна нарадзілася 25 студзеня 1920 года ў в. Сухі Бор Полацкага раёна.

У 1939 годзе скончыла Полацкае педвучылішча (зараз Полацкі каледж). Працавала настаўніцай у сярэдняй школе.

Удзельніца партызанскага руху на тэрыторыі Полацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Разведчыца і сувязная партызанскай брыгады «Няўлоўныя», прымала і распаўсюджвала зводкі Савінфармбюро, агітацыйную літаратуру, здабывала звесткі аб месцы знаходжання варожых гарнізонаў, перамяшчэнні воінскіх часцей праціўніка. 3 улікам яе звестак партызаны планавалі баявыя аперацыі, а таксама перадавалі інфармацыю камандаванню Чырвонай Арміі. Арыштавана і пасля катаванняў расстраляна разам з 14-гадовым братам Лаўрэнам 2 жніўня 1942 года.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 8 мая 1965 года пасмяротна.

Узнагароджана ордэнам Леніна.

Пахавана ў в. Жарцы Полацкага раёна. На магіле ўстаноўлены бюст. Яе імем названа Зялёнкаўская сярэдняя школа, вуліца ў Полацку. Каля Полацкага каледжа і сярэдняй школы № 8 устаноўлены бюсты, а на будынку каледжа – мемарыяльная дошка.


ЛІТАРАТУРА

1. Акшевский, И. Бойцы невидимого фронта / И. Акшевский // Белорусская нива. – 2006. – 24 окт. – С. 4.

2. Дробышевский, В. П. Звали ее васильком... / В. П. Дробышевский // Полацкі веснік. – 2015. – 30 студз. – С. 3.

3. Жур, Л. Імёны педагогаў-герояў у памяці народнай / Л. Жур // Настаўніцкая газета. – 2010. – 2 кастр. – С. 3.

4. Мариненко Татьяна Савельевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 105.

5. Мариненко Татьяна Савельевна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 88.

6. Мариненко Татьяна Савельевна // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 91–92.

7. Марыненка Таццяна Савельеўна // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 200–201.

8. Сенюков, Г. Полоцкий василек / Г. Сенюков // Рэспублiка. – 2007. – 5 мая. – С. 5.

9. Сопікава, В. Памяці гераіні-настаўніцы / В. Сопікава // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 2 лют. – С. 5.

10. Цітоў, В. З павагай да мінулага / В. Цітоў // Полацкі веснік. – 2000. – 25 студз. – С. 2.

11. Шпаковская, Г. Их биографии – учебник патриотизма / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2014. – 5 апр. – С. 4.