Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж Полацкі УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава». Полацкі раён, г. Полацк

 

Сучасная назва УА «Полацкі каледж УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава»»
Былая назва Полацкі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічны каледж імя Ф. Скарыны (1994)
Полацкае педагагічнае вучылішча імя Ф. Скарыны (1964)
Полацкае педагагічнае вучылішча (1936)
Полацкі педагагічны народны тэхнікум (1921)
Полацкая настаўніцкая семінарыя імя Я. П. Кульнева (1912)
Полацкая настаўніцкая семінарыя (1872)
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1872
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Сайт https://pedcol.vsu.by/

 

У верасні 1872 года была адкрыта Полацкая настаўніцкая семінарыя. Рашэнне аб стварэнні Полацкай настаўніцкай семінарыі было зацверджана расійскім імператарам Аляксандрам II 18 студзеня 1872 года. У настаўніцкую семінарыю прымаліся маладыя людзі з 16 гадоў, пераважна сялянскага саслоўя. Першым дырэктарам Полацкай настаўніцкай семінарыі быў Ю. Ф. Крачкоўскі.

У 1912 годзе Полацкай настаўніцкай семінарыі было прысвоена імя Я. П. Кульнева. 9 ліпеня 1919 года Полацкая настаўніцкая семінарыя была ператворана ў пастаянныя трохгадовыя педагагічныя курсы, а ўжо ў 1920 годзе пры семінарыі былі адкрыты гадавыя курсы для падрыхтоўкі выхавальнікаў дзіцячых садкоў.

У 1921 годзе трохгадовыя педагагічныя курсы былі рэарганізаваны ў педагагічны народны тэхнікум з чатырохгадовым тэрмінам навучання. У 1936 годзе педагагічны тэхнікум быў ператвораны ў педагагічнае вучылішча. У 1964 годзе яму было прысвоена імя Ф. Скарыны.

13 ліпеня 1967 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР вучылішча было ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

З 1978 года пры каледжы быў створаны народны вакальны ансамбль «Вясна».

12 ліпеня 1994 года Полацкае педагагічнае вучылішча было рэарганізавана ў каледж. Навучальная ўстанова пачала называцца «Полацкі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічны каледж імя Ф. Скарыны».

З 2004 года на правах структурнага падраздзялення ўстанова адукацыі «Полацкі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічны каледж імя Ф. Скарыны» быў далучаны да УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт».

У 2005 годзе педагагічны каледж стаў структурным падраздзяленнем УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» і пачаў звацца УА «Полацкі каледж установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава».

У 2010 годзе Полацкаму каледжу быў выдадзены Сертыфікат адпаведнасці якасці, які сведчыць, што сістэма менеджменту якасці праектавання, распрацоўкі, прадастаўлення паслуг па атрыманні сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпавядае патрабаванням СТБ ISO 9001–2009.

На базе Полацкага каледжа ВДУ імя П. М. Машэрава таксама працуе музычны тэатр «Фігаро», аркестр «Рэнесанс».

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Е. Полацкай, д. 26.

 

Полацкі каледж УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава». г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://yandex.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. 140-летнему юбилею Полоцкого колледжа УО «ВГУ им. П. М. Машерова» посвящается // Полацкі веснік. – 2013. – 15 сак. – С. 3–6.

2. Алексеенко, В. А. Когда директор – личность / В. А. Алексеенко // Полацкі веснік. – 2018. – 11 мая. – С. 15.

3. Добро пожаловать в Полоцкий колледж // Мы і час (Віцебск). – 2016. – 24 лют. – С. 6.

4. Козік, А. Захавальнік полацкіх педагагічных традыцый / А. Козік // Витебский курьер. – 2003. – 21 янв. – С. 3.

5. Кравченко, О. Ю. Самая добрая профессия / О. Ю. Кравченко // Полацкі веснік. – 2018. – 19 студз. – С. 6.

6. Крэйц, Ю. З успамінаў Юрыса Крэйца пра Полацкую настаўніцкаю семінарыю / Ю. Крэйц // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 302–304.

7. Малашеня, Л. В педколледж поступают с радостью / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2011. – 23 ліп. – С. 5.

8. Малашеня, Л. В Полоцке готовят кадры для Туркменистана / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2011. – 8 снеж. – С. 7.

9. Матусевіч, Н. Полацкая настаўніцкая семінарыя / Н. Матусевіч // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2001. – № 1. – С. 86–103.

10. Не просто директор // Полацкі веснік. – 2017. – 11 крас. – С. 7.

11. Полоцкая учительская семинария // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 166.

12. Полоцкому педколледжу – 135 // Полацкi веснiк. – 2007. – 18 снеж. – С. 4.

13. Полушкина, Т. Г. Образование – не только знания / Т. Г. Полушкина ; беседовала Л. Дедюро // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 29 чэрв. – С. 2.

14. Самусік, А. Ф. Полацкая настаўніцкая семінарыя імя Я. П. Кульнева / А. Ф. Самусік, В. В. Яноўская // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 299–300.

15. Самусік, А. Ф. Полацкая настаўніцкая семінарыя / А. Ф. Самусік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Э. Э. Жакевіч, А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікарт–Праметэй. – С. 459–460.

16. Шикова, С. Л. Сотрудничество без границ / С. Л. Шикова // Полацкі веснік. – 2018. – 9 лют. – С. 2.

17. Шуйская, О. Торжественные ноты юбилея : Полоцкому колледжу УО «ВГУ им. П. М. Машерова» – 140 лет / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2013. – 16 крас. – С. 6.