Універсітэт Полацкі дзяржаўны, УА. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 15.11.2018 08:40
- Адноўлена 15.11.2018 10:43
Сучасная назва | УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» |
Былая назва | Наваполацкі політэхнічны інстытут |
Тып | установа адукацыі |
Дата заснавання | 1968 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк |
Сайт | https://www.psu.by/ |
14 ліпеня 1968 года ў маладым горадзе Наваполацку быў адкрыты Наваполацкі філіял Беларускага ордэна Чырвонага сцяга політэхнічнага інстытута. Дзейнасць філіяла была скіравана на забеспячэнне кваліфікаванымі кадрамі нафтахімічнай і будаўнічай прамысловасці Наваполацка. Першапачаткова ў філіяле былі адкрыты 2 аддзяленні: дзённае і вячэрняе.
10 лютага 1969 года было вырашана перадаць Наваполацкі філіял БПІ Беларускаму тэхналагічнаму інстытуту імя С. М. Кірава (БТІ). Гэта было зроблена з мэтай паляпшэння падрыхтоўкі спецыялістаў для хімічнай прамысловасці і хімічнага машынабудавання. У 1973 г. адбыўся першы выпуск маладых спецыялістаў.
З 1974 г. вышэйшая навучальная ўстанова пераўтворана ў Наваполацкі політэхнічны інстытут.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №618 ад 14 верасня 1993 года інстытут быў перайменаваны ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
Сёння ў Полацкім дзяржаўным універсітэце па 45 спецыяльнасцях навучаюцца больш за 10 тысяч студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.
У склад універсітэта ўваходзяць 8 факультэтаў:
— інжынерна-будаўнічы;
— гуманітарны;
— радыётэхнічны;
— факультэт інфармацыйных тэхналогій;
— механіка-тэхналагічны;
— фінансава-эканамічны;
— юрыдычны;
— факультэт па працы з замежнымі студэнтамі.
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт – найбуйнейшы рэгіянальны навукова-адукацыйны цэнтр, які мае трывалыя традыцыі. Навукоўцамі ўніверсітэта створана больш за 1000 вынаходак і карысных мадэляў. Распрацоўкі ўніверсітэта запатэнтаваныя ў Беларусі, Расіі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Бельгіі, Аўстрыі, Нідэрландах, ЗША, Канадзе, Японіі, Кітаі.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Блахіна, д. 29.
ЛІТАРАТУРА
1. Бабенко, Э. У истоков ПГУ / Э. Бабенко // Химик (Новополоцк). – 2003. – 2 сент. – С. 2.
2. Библиотеке ПГУ – 40 лет // Новая газета (Наваполацк). – 2008. – 16 снеж. – С. 4.
3. Вахрамеева, И. Ставка – на молодость / И. Вахрамеева // Химик (Новополоцк). – 2004. – 23 янв. – С. 2.
4. Вахрамеева, И. Четверть века – лишь начало пути / И. Вахрамеева // Химик (Новополоцк). – 2002. – 26 апр. – С. 2.
5. Долженко, Е. С печатью полоцкой дипломы... / Е. Долженко // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 22 мая. – С. 3.
6. Дук, Д. У. Настаўнік жыцця: Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту – 45! / Д. У. Дук // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А, Гуманитарные науки. – 2013. – № 1. – С. 2–3.
7. Залесская, С. На Большую землю – учиться / С. Залесская // Белорусская нива. – 2013. – 30 авг. – С. 5.
8. Захарэвіч, К. Рэпартаж-экскурсія па самым старым корпусе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта / К. Захарэвіч // Маладосць. – 2017. – № 5. – С. 91–98.
9. Камлёва, Н. Союз знаний / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2017. – 1 апр. – С. 3.
10. Липко, В. От истории – в будущее / В. Липко // Полацкі веснік. – 2017. – 13 чэрв. – С. 5.
11. Малашеня, Л. Виват профессор! / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2017. – 20 мая. – С. 6.
12. Малашеня, Л. В основе успеха ПГУ – верность традициям / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2013. – 4 чэрв. – С. 8.
13. Ободова, А. ПГУ отметил 48-летие / А. Ободова // Новополоцк сегодня. – 2016. – 24 мая. – С. 4.
14. Полоцкий государственный университет – профессионализм, гарантирующий успех // Советская Белоруссия. – 2015. – 6 марта. – С. 20–21.
15. Радько, Н. УО «Полоцкий государственный университет» / Н. Радько // Новая газета (Наваполацк). – 2015. – 11 сент. – С. 5.
16. Рыжкова, Н. Обитель знаний и традиций / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2012. – 22 мая. – С. 3.
17. Федина, О. Хочу в ПГУ / О. Федина // Знамя юности. – 2017. – 12–18 окт. – С. 14.