Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мацкевіч Ігнацій Вікенцьевіч

Дата нараджэння
28.05.1912
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Заольша
Дата смерці
26.09.1943
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1934–1936, 1942–1943
Воінскае званне
лейтэнант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1943)
ордэн Леніна
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Мацкевіч Ігнацій Вікенцьевіч нарадзіўся 28 мая 1912 года ў в. Заольша Лёзненскага раёна.

Жыў і працаваў у Ленінградзе. У Чырвоную Армію І. Мацкевіч быў прызваны ў 1934 годзе. Службу праходзіў да 1936 года. У баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны Ігнацій Вікенцьевіч прымаў удзел з красавіка 1942 года. У 1943 годзе скончыў Уладзівастоцкае ваеннае пяхотнае вучылішча.

Камандзір роты 109-га стралковага палка (74-я стралковая дывізія, 13 армія, Цэнтральны фронт) лейтэнант Мацкевіч адным з першых 22 верасня 1943 года пераадолеў р. Днепр у раёне в. Калыбань (Брагінскі раён Гомельскай вобласці). Замацаваўшыся на правым беразе, 4 дні адбіваў з ротай контратакі праціўніка, чым садзейнічаў пераправе падраздзяленняў батальёна. Асабіста падбіў 2 танкі. Быў двойчы паранены.

Ігнацій Вікенцьевіч загінуў у баі 26 верасня 1943 года. Пахаваны ў в. Абалонне Каропскага раёна Чарнігаўскай вобласці.

Званне Героя Савецкага Саюза І. В. Мацкевічу было прысвоена 16 кастрычніка 1943 года пасмяротна. Таксама Ігнацій Вікенцьевіч узнагароджаны ордэнам Леніна, Айчыннай вайны I ступені.

На Алеі Славы ў г. п. Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар Героя.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Даніленка, В. «Герояў подзвігі бессмяротныя» / В. Даніленка // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 1978. – 1 ліп. – С. 2.

2. Мацкевич Игнатий Викентьевич // Неман. – 1967. – № 8. – С. 19.

3. Мацкевич Игнатий Викентьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 110–111.

4. Мацкевич Игнатий Викентьевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 92.

5. Мацкевич Игнатий Викентьевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 94.

6. Пахолкіна, Л. Крок у бессмяротнасць / Л. Пахолкіна // Віцебскі рабочы. – 1981. – 22 кастр. – С. 4.

7. Ульянова, А. Мацкевич Игнатий Викентьевич (1912–1943 гг.) / А. Ульянова // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2007. – 27 кастр.– С. 2.