Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Пашкевіч Сцяпан Апанасавіч

Дата нараджэння
27.03.1921
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Дата смерці
07.03.2014
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Воінскае званне
сяржант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1970)
ордэн Леніна
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
ордэн Айчыннай вайны I, II ступені

Пашкевіч Сцяпан Апанасавіч нарадзіўся 27 сакавіка 1921 года ў Полацку ў сям'і цесляра.

Скончыў 8 класаў. Працаваў з 12-гадовага ўзросту: цясляр, працоўны арцелі «Чырвоны возчык», вучань каваля, каваль.

У верасні 1940 года быў прызваны на тэрміновую службу ў Чырвоную Армію, служыў у інжынерна-пантонных вайсках Адэскай ваеннай акругі (горад Сарокі Малдаўскай ССР).

На франтах Вялікай Айчыннай вайны чырвонаармеец Пашкевіч С. А. з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, 2-м Украінскім франтах. Удзельнік абарончых бітваў у Малдавіі, на поўдні Украіны і ў Данбасе летам-восенню 1941 года, абарончых бітваў летам-восенню 1942 года на Доне, Сталінградскай бітвы, Курскай бітвы, Белгародскай-Харкаўскай наступальнай аперацыі, бітвы за Днепр, Яска-Кішынёўскай, Бухарэсцка-Арадскай і іншых наступальных аперацый. Быў паранены. У 1943–1991 гг. – член ВКП(б) / КПСС.

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і гераізм Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 24 сакавіка 1945 года сяржанту Пашкевічу Сцяпану Апанасавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Працягваў змагацца да Перамогі, прыняў удзел у Венскай і Браціслаўска-Брноўскай аперацыях 1945 года. Удзельнік парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 года ў Маскве. У снежні 1945 года сяржант С. А. Пашкевіч дэмабілізаваны.

Жыў у Полацку. З 1946 года – дырэктар прамкамбіната, затым старшыня райспажыўсаюза. З 1952 года – дырэктар Шаркаўшчынскага аддзялення прадпрыемства «Віцебскаблнарыхтлёнпрам», затым дырэктар Сіроцінскага льнозавода. З 1963 года – слесар завода «Шкловалакно» ў Полацку. З 1991 года – на пенсіі.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, а таксама ордэнам «За службу Радзіме», медалямі, у тым ліку «За адвагу» і «За баявыя заслугі». Таксама атрымаў ордэн і медалі за доблесную працу. Ганаровы грамадзянін горада Полацка. Ганаровы салдат 9-га асобнага міліцэйскага спецыяльнага батальёна ўнутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь.

Памёр Сцяпан Апанасавіч 7 сакавіка 2014 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алдохина, М. Пример мужества и героизма / М. Алдохина // Трудовая смена (Полоцк). – 2013. – 23 марта. – С. 1.

2. Алдохина, М. С. А. Пашкевич: «За все хорошее!» / М. Алдохина // Трудовая смена (Полоцк). – 2007. – 5 мая. – С. 2.

3. Гальперович, Н. Минер из Полоцка : публицистика / Н. Гальперович // Нёман. – 2009. – № 1. – С. 118–120.

4. Голесник, С. Подвиг на переправе / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2009. – 16 апр. – С. 10.

5. Ерошенко, О. Голос целой эпохи / О. Ерошенко // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 7 мая. – С. 3.

6. Каленик, Е. Жизненное кредо Степана Пашкевича / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2011. – 29 сак. – С. 1.

7. Каленик, Е. Поклон – Герою / Е. Каленик // Полацкi веснік. – 2004. – 30 сак. – С. 1.

8. Кандраль, И. Звезда за Дунай / И. Кандраль // На страже. – 2009. – 8 мая. – С. 11.

9. Логинова, А. Подвиг понтонера / А. Логинова // Віцебскі рабочы. – 2010. – 4 сент. – С. 6.

10. Малашеня, Л. Герой Советского Союза Степан Пашкевич: «Интересная была жизнь. Тяжелые испытания – ее часть...» / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2013. – 8 мая. – С. 1–2.

11. Пашкевич, С. А. «Каждый был героем», – считает Герой Советского Союза Степан Пашкевич / С. А. Пашкевич ; беседовала Л. Малашеня // Народнае слова. – 2012. – 30 чэрв. – С. 2.

12. Пашкевич Степан Афанасьевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 103.

13. Пашкевич Степан Афанасьевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 108.

14. Поздравления Герою // Полацкі веснік. – 2013. – 26 сак. – С. 1.

15. Прибыщук, Р. Р. Подвиг героя / Р. Р. Прибыщук // Полацкі веснік. – 2009. – 18 снеж. – С. 4.

16. Філімонава. Т. Герой – з намі / Т. Філімонава // Полацкі веснік. – 2013. – 22 лют. – С. 4.

17. Филимонова, Т. Герою – от благодарных земляков / Т. Филимонова // Полацкі веснік. – 2015. – 12 мая. – С. 2.

18. Чарковская, С. Нашему герою / С. Чарковская // Полацкі веснік. – 2017. – 3 сак. – С. 2.

19. Человек яркой судьбы // 02 (Газета віцебскай міліцыі). – 2017. – № 5–6 (сак.). – С. 12.

20. Чесновицкая, О. Самый главный ветеран / О. Чесновицкая // Полацкі веснік. – 2010. – 12 мая. – С. 2.