Савуцін Пётр Мацвеевіч
Савуцін Пётр Мацвеевіч нарадзіўся 25 красавіка 1925 года ў в. Вялікае Сяло Лёзненскага раёна.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з 1943 года (на Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах). Памочнік камандзіра ўзвода разведкі старшы сяржант Савуцін вызначыўся пры вызваленні Беларусі, Польшчы, у баях на тэрыторыі Германіі.
Камандзір аддзялення стралковай роты 738-га стралковага палка старшы сяржант Пётр Савуцін пры прарыве абароны праціўніка з пулаўскага плацдарма 14 студзеня 1945 г. каля населенага пункта Кахануў (Польшча), размешчанага ў сямі кіламетрах на паўднёвым захадзе ад польскага горада Пулавы, высунуўся з даручаным яму падраздзяленнем наперад; сігналам ракеты абазначыў агнявыя кропкі праціўніка, якія затым былі падаўлены савецкай артылерыяй.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны Пётр Мацвеевіч жыў у г. Усць-Кут Іркуцкай вобласці, працаваў шкіперам-матарыстам.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, ордэнамі Славы I, II, III ступеняў, медалямі.
Памёр Пётр Мацвеевіч 24 ліпеня 1995 года.
На Алеі Славы ў г. п. Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар П. М. Савуціна.
ЛІТАРАТУРА
1. Савутин Пётр Матвеевич // Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2006. – С. 42.
2. Савутин Пётр Матвеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭН, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 429.
3. Савутин Петр Матвеевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 185.