Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Тусналобава-Марчанка Зінаіда Міхайлаўна

Дата нараджэння
23.11.1920
Месца нараджэння
Віцебская губерня, Полацкі ўезд, х. Шаўцова
Дата смерці
20.05.1980
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Воінскае званне
старшыня медыцынскай службы
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1957)
Ганаровы грамадзянін г. Полацка
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Чырвонай Зоркі
медаль Флорэнс Найтынгейл

Тусналобава-Марчанка Зінаіда Міхайлаўна нарадзілася 23 лістапада 1920 года на хутары Шаўцова Полацкага ўезда Віцебскай губерні (зараз Расонскі раён) у сялянскай сям'і .

Скончыла няпоўную сярэднюю школу. Жыла і працавала ў г. Ленінск-Кузнецкі Кемераўскай вобласці лабарантам-хімікам трэста «Ленинскуголь». У 1942 годзе Зінаіда скончыла курсы медыцынскіх сясцёр і была залічана ў дзеючую армію. У ліпені 1942 года – санітарка 849-га стралковага палка (303-я стралковая дывізія, 60-я армія, Варонежскі фронт). Радавая Тусналобава за 8 месяцаў знаходжання на фронце вынесла з поля бою 128 параненых. У лютым 1943 года ў баі за станцыю Гаршэчная Курскай вобласці была цяжка паранена, абмарожана. Ёй уратавалі жыццё, але яна засталася без рук і ног.

З 1943 года старшыня медыцынскай службы Зінаіда Тусналобава ў адстаўцы. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 снежня 1957 года ёй прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Восенню 1965 года Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа ўзнагародзіў Зінаіду Тусналобаву-Марчанка медалём Флорэнс Найтынгейл. Яна стала трэцяй савецкай медсястрой, якая ўдастоена гэтай ганаровай узнагароды.

Жыла ў Полацку, вяла партыйную і грамадскую работу.

Узнагароджана ордэнам Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі. Ганаровы грамадзянін г. Полацка. У Полацку знаходзіцца музей-кватэра імя З. М. Тусналобавай-Марчанка.

Памерла Зінаіда Міхайлаўна 20 мая 1980 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Белов, С. Три подвига Туснолобовой-Марченко З. / С. Белов // Віцьбічы = Витьбичи. – 1997. – 13 мая. – С. 4.

2. Богданова, А. Сокровища сердца / А. Богданова // Медицинский вестник. – 2005. – 24 февр. – С. 4–5.

3. Война не смогла отнять у неё счастье / подгот. Н. Максименко // Голас Расоншчыны. – 2013. – 30 лістап. – С. 3.

4. Волкова, Л. И это женское начало не уничтожить, не убить... / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 7 марта. – С. 4.

5. «За Зину Туснолобову!» / подгот. О. Каминский // Белорусская нива. – 2013. – 23 нояб. – С. 15.

6. Закржевский, Г. А муж носил ее на руках / Г. Закржевский // Вечерний Витебск. – 2000. – 25 нояб. – С. 2.

7. Закржевский, Г. Война и мир Туснолобовой-Марченко / Г. Закржевский // Советская Белоруссия. – 2000. – 18 нояб. – С. 8.

8. Клепикова, М. Сестра боевого полка / М. Клепикова // Минская школа. – 2005. – № 6. – С. 39–43.

9. Крученкова, О. «...Любовь никогда не перестает!» / О. Крученкова // Народная газета. – 2013. – 22 чэрв. – С. 5, 9.

10. Ломсадзе, Л. Любовь, неподвластная смерти / Л. Ломсадзе // Беларуская думка. – 2005. – № 4. – С. 122–128.

11. Малашеня, Л. Готовая к вечному бою / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2018. – 11 окт. – С. 6.

12. Масляніцына, І. Подзвіг, слава, каханне... / І. Масляніцына // Алеся. – 2012. – № 11. – С. 22–25.

13. Морозова, В. Женщина из легенды / В. Морозова // Полацкі веснік. – 2015. – 8 мая. – С. 5.

14. Новицкая, Е. Я победила! / Е. Новицкая // Советская Белоруссия. – 2015. – 20 нояб. – С. 10.

15. Отвалко, М. К. Зинаида Туснолобова-Марченко / М. К. Отвалко // Женский подвиг в истории Беларуси. 1917–2017 годы : материалы Международной научно-практической конференции (26 октября 2017 г., Витебск) / редкол.: Т. Н. Адамян [и др.]. – Минск : Энциклопедикс, 2018. – С 121–125.

16. Самоделова, С. Повесть о настоящем сверхчеловеке / С. Самоделова // Советская Белоруссия. – 2010. – 28 апр. – С. 20–21.

17. Сопікава, В. Подзвіг ваенны, подзвіг жыццёвы / В. Сопікава // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 23 нояб. – С. 3.

18. Сыревич, Е. В. И пусть поколения помнят / И. В. Сыревич // Полацкі веснік. – 2015. – 20 лістап. – С. 3.

19. Туснолобова-Марченко Зинаида Михайловна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 529.

20. Туснолобова-Марченко Зинаида Михайловна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 136.

21. Шевко, А. «За Зину Туснолобову!» / А. Шевко // Сельская газета. – 2017. – 3 авг. – С. 15.

22. Ярославская, В. Бесстрашная / В. Ярославская // Белорусская военная газета. – 2018. – 18 янв. – С. 6.