Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Янушкоўскі Іван Іванавіч

Дата нараджэння
15.05.1913
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Пыжы
Дата смерці
18.09.1944
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1932, 1941–1944
Воінскае званне
гвардыі маёр
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1945)
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Леніна
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Янушкоўскі Іван Іванавіч нарадзіўся 15 мая 1913 года ў в. Пыжы Лёзненскага раёна ў сялянскай сям'і.

Да вайны працаваў у Віцебску на мэблевай фабрыцы, на будаўніцтве электрастанцыі. У Савецкай Арміі з 1932 года. У 1939 годзе скончыў Кіеўскае артылерыйскае вучылішча. На фронт трапіў у кастрычніку 1941 года. Ваяваў у перадавых частках Заходняга, Ленінградскага, 2-га Украінскага франтоў.

Камандзір мінамётнага палка гвардыі маёр І. І. Янушкоўскі вызначыўся ў баях на тэрыторыі Румыніі. 18 верасня 1944 года з групай салдат і афіцэраў ён уступіў у бой супраць роты аўтаматчыкаў, асабіста знішчыў каля 20 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі.

Званне Героя Савецкага Саюза І. І. Янушкоўскаму было прысвоена 24 сакавіка 1945 года пасмяротна. Таксама ён узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, медалямі.

Імя Героя носіць адна з вуліц г. Віцебска. На Алеі Славы ў г. п. Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар І. І. Янушкоўскага.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Героев знать поименно // Народнае слова. – 2013. – 22 студз. – С. 7.

2. Курбацкі, Ф. Сімвал неўміручасці / Ф. Курбацкі // Віцебскі рабочы.– 1980. – 16 кастр. – С. 2.

3. Подлипский, А. На старом погосте / А. Подлипский // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 24 снеж. – С. 7.

4. Самущенко, О. Предположение не подтверждается / О. Самущенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 6 студз. – С. 3.

5. Шахавенка, С. Герой сталінградскай загартоўкі / С. Шахавенка, Е. Скажонак, І. Марчанка // Віцебскі рабочы.– 1968. – 9 мая. – С. 2.

6. Янушковский Иван Иванович // Неман. – 1968. – № 5. – С. 56.

7. Янушковский Иван Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 633.

8. Янушковский Иван Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 154.

9. Янушковский Иван Иванович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 154.