Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ландычанка Віктар Фёдаравіч

Дата нараджэння
12.02.1922
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Міхайлова
Дата смерці
31.03.1980
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1943–1945
Воінскае званне
сяржант
Узнагароды і прэміі
ордэн Славы I, II, III ступеняў
ордэн Айчыннай вайны I ступені
медаль «За адвагу»

Ландычанка Віктар Фёдаравіч нарадзіўся 12 лютага 1922 года ў в. Міхайлова (зараз не існуе) Лёзненскага раёна.

У 1943 годзе скончыў Ташкенцкае пяхотнае вучылішча. Працаваў на чыгунцы.

З 1943 года – на Варонежскім, Заходнім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Віцебскай вобласці. Камандзір аддзялення разведроты сяржант Ландычанка вызначыўся ў 1944 годзе ў баях на тэрыторыі Літвы і Латвіі.

Пасля вайны, да 1966 года, працаваў у органах Міністэрства ўнутраных спраў, пазней – на заводзе тэхналагічнага абсталявання. Жыў у Віцебску.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнамі Славы I, II, III ступеняў, медалем «За адвагу».

Памёр Віктар Фёдаравіч 31 сакавіка 1980 года.

На Алеі Славы ў г. п. Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар В. Ф. Ландычанкі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Буевич, Т. Они вынесли на себе все тяготы тех лет / Т. Буевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 2 июля. – С. 4.

2. Гайдуков, К. П. [70 лет как пришло освобождение...] / К. П. Гайдуков // Дзвіна. Віцебшчына літаратурная : альманах / уклад. Т. І. Краснова-Гусачэнка. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2017. – С. 252–259.

3. Кузьмин, А. Полный кавалер ордена Славы / А. Кузьмин // На страже. – 2008. – 7 нояб. – С. 11.

4. Ландыченко Виктор Фёдорович // Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2006. – С. 39.

5. Ландыченко Виктор Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 29.

6. Ландыченко Виктор Федорович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 182.

7. Михасев, С. Кавалер ордена Славы / С. Михасев // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 22 нояб. – С. 9.

8. Полный кавалер ордена Славы / подгот.: А. И. Семенихин, Г. А. Косоруков, О. А. Шкуратова // 02 (Газета віцебскай міліцыі). – 2015. – Май (спецвыпуск). – С. 2.

9. Полный кавалер ордена Славы // 02 (Газета віцебскай міліцыі). – 2003. – № 2 (красавік). – С. 3.

10. Рублевский, С. И взошла звезда над окопом... / С. Рублевский // Віцебскі рабочы. – 2010. – 8 мая. – С. 6.