Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бурцаў Фёдар Львовіч

Дата нараджэння
1917
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель
Дата смерці
1979
Род дзейнасці
мастак
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Спецыялізацыя
жывапіс
Жанр
пейзаж
Гады службы
1939–1945
Воінскае званне
старшы лейтэнант
Узнагароды і прэміі
ордэн Вялікай Айчыннай вайны

Бурцаў Фёдар Львовіч нарадзіўся ў 1917 годзе ў Лепелі. Там жа скончыў школу.

Пачынаў вучыцца ў Маскве на курсах жывапісу і малюнка, але скончыць іх не паспеў, бо восенню 1939 года быў прызваны ў армію. Перш чым трапіць на фронт, вучыўся на танкіста ў Барысаве. Ваяваў на Заходнім, Калінскім, 3-м і 4-м Украінскіх франтах.

У дзеючай арміі, у баях пад Будапештам, ён быў цяжка паранены: гарэў у танку, у які трапіў снарад. Пасля доўгага лячэння ў шпіталях у канцы 1945 года вярнуўся ў Лепель у званні старшага лейтэнанта.

Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі.

Пасля вайны ён быў дырэктарам Лепельскага Дома культуры, а затым стаў выкладаць чарчэнне і маляванне ў педвучылішчы. Таксама працаваў настаўнікам у школе-інтэрнаце і ў філіяле Віцебскіх мастацкіх майстэрняў.

Яго карціны розныя па сюжэтах і тэматыцы. Больш за ўсё пейзажаў – прырода Лепельшчыны. Многа работ прысвечана ваеннай тэматыцы: «Партызанскія могілкі ў вёсцы Антунова», «Рэшткі партызанскай зямлянкі», «На Віцебскім напрамку».

Творы Фёдара Львовіча выстаўляліся на розных выставах, ёсць яны і ў краязнаўчым музеі і ў прыватных калекцыях.

Памёр Ф. Л. Бурцаў у 1979 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Міхно, У. Дух аптымізму / У. Міхно // Лепельскі край. – 2012. – 31 студз. – С. 2.

2. Мудры, Я. Салдаты Перамогі на карцінах мастакоў / Я. Мудры // Лепельскі край. – 2016. – 13 мая. – С. 4.

3. Свет мастацтва // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. В. Лакініна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 587.