Гіргель Мікалай Сяргеевіч
Гіргель Мікалай Сяргеевіч нарадзіўся 1 жніўня 1946 года ў в. Цімошкава Мёрскага раёна. Мастак.
Пасля заканчэння ў 1964 годзе Туркоўскай сярэдняй школы паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Пасля яго заканчэння, у 1969 годзе, нейкі час працаваў выкладчыкам малявання і чарчэння ў сярэдняй школе № 4 г. Наваполацка. Таксама працаваў інжынерам мастацкай эстэтыкі, адначасова дызайнерам і мастаком Наваполацкага хімкамбіната.
Яго першы малюнак з'явіўся на старонках газеты «Віцебскі рабочы». У 1973 годзе Мікалай Сяргеевіч пераехаў у Мінск, працаваў мастаком у БЕЛТА. Спецыялізаваўся на карыкатурах, гумарыстычных малюнках. Больш за 20 гадоў супрацоўнічае з часопісам «Вожык», друкуецца ў іншых перыядычных выданнях. З 1991 года працуе ў газеце «Рэспубліка».
З 1990 года – член Беларускага саюза мастакоў.
Удзельнік і прызёр выставак карыкатуры, плаката, шаржа. Яго працы публікаваліся ў сатырычных выданнях СНД, Балгарыі, Польшчы, Бельгіі і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Басікірская, А. А аловак зусім не сярдзіты / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2019. – 26 студз. – С. 6.
2. Гіргель Мікалай Сяргеевіч // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 527.
3. Матэленак, Л. Гіргелі з Цімошкава / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны. – 2003. – 4 лістап. – С. 3.
4. Стадольнік, І. Расповед пра лепшага сябра / І. Стадольнік // Маладосць. – 2013. – № 7. – С. 111–115.
5. Шахнович, Т. Мужчины и женщины обижаются на шаржи по-разному / Т. Шахнович // Комсомольская правда. – 2018. – 7 февр. (№ 26). – С. 27.
СПАСЫЛКІ
Николай Гиргель: Работу карикатуриста можно сравнить с театром