Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лук’яненка Віктар Рыгоравіч

Дата нараджэння
14.01.1953
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
мастак
Жанр
станковы і манументальны жывапіс

Лук'яненка Віктар Рыгоравіч нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў Віцебску. Беларускі мастак.

У 1976 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Вучыўся ў Ф. Гумена, Я. Красоўскага, Л. Анцімонава, А. Чміля.

З 1976 года – удзельнік мастацкіх выставак. З 1991 года – член Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў тэхніцы станковага і манументальнага жывапісу.

Сярод твораў: «Метамарфозы. Палёт над Дзвіной» (1989–1990), «Віцебскія зоркі, якія падаюць» (1990), «Гефсіманскі сад» (1993), «Дзявятае стагоддзе ад Р. Х.» (1995), «Два» (1996), «Адкрыццё» (прысвечана В. Ластоўскаму) (1997–1998), «Эпоха Хрыста» (1997–1998), «Касачы» (2004), «Прывід над Полацкам» (2004); дыптыхі «А потым прыйшоў чалавек ...» (1986), «Сафійскі сабор» (1990); трыпціхі «Белыя выспы нашай памяці» (1987), «Вецер над Дзвіной» (1990), «Золата Рубона» (1993) і інш.

Творы мастака знаходзяцца ў Народным музеі г. Шчэціна (Польшча), Наваполацку.

Жыве ў Наваполацку. Працуе дацэнтам кафедры архітэктуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Былініна, Н. Тры зоркі з Наваполацка / Н. Былініна, Л. Званарова // Мастацтва. – 1996. – № 11. – С. 64–65.

2. Віктар Лук'яненка // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 84.

3. Віктар Лук'яненка (Лувігры) // Мастакі Наваполацка, 2008 [Выяўленчы матэрыял] / склад.: Д. П. Бароўская, В. П. Шушко ; дызайнер І. С. Васільева. – Полацк : Суднік А. І., 2008. – С. 12–13.

4. Гальпяровіч, Н. На запаветным востраве духоўнасці / Н. Гальпяровіч // Беларуская думка. – 1997. – № 2. – С. 129–132.

5. Гекало, Е. Любовь к земле / Е. Гекало // Новая газета (Наваполацк). – 1995. – 12 снеж. – С. 3.

6. Живопись – это образ жизни // Народнае слова. – 1996. – 5 верас. – С. 4.

7. Іх абсягі – Прыдзвінне, Зямля, Космас // Новая газета (Наваполацк). – 1994. – 27 верас. – С. 3.

8. Калюжная, Н. Окно в параллельный мир / Н. Калюжная // Информ плюс. – 2002. – 9 мая. – С. 1, 3.

9. Касцюк, Ю. Тры такія розныя / Ю. Касцюк // Химик (Новополоцк). – 2001. – 20 марта. – С. 2.

10. Конышева, Н. Лувигри и его семья с планеты Лулунди / Н. Конышева // Витебский курьер. – 2000. – 7 июля. – С. 3.

11. Конышева, Н. Под знаком кувшинки / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 20 жн. – С. 1.

12. Лук'яненка, В. «Нас успрынялі ўсур'ёз... » / В. Лук'яненка ; запісала І. Жарнасек // Культура. – 1994. – 23 лістап. – С. 4.

13. Лук'яненка Віктар Рыгоравіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 326.

14. Лук'яненка Віктар Рыгоравіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 62.

15. На острове души // Витебский курьер. – 1996. – 19 ліп. – С. 2.

16. Русецкі, Р. На выставу ў Маскву / Р. Русецкі // Новая газета (Наваполацк). – 1994. – 26 ліп. – С. 2.

17. Супроненок, И. Открытая мишень, или кто такой Виктор Лукьяненко? / И. Супроненок // Химик (Новополоцк). – 2000. – 28 июля. – С. 2.

18. Цыбульский, М. Л. Лукьяненко Виктор Григорьевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 87.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Художники Витебщины – Лукьяненко Виктор