Ляўковіч Міхаіл Васільевіч
Ляўковіч Міхаіл Васільевіч нарадзіўся 9 сакавіка 1950 года ў аг. Язна Мёрскага раёна. Беларускі мастак.
У 1976 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Вучыўся ў вядомых беларускіх мастакоў-педагогаў, а таксама ў Маскве ў народнага мастака СССР К. Максімава.
З 1976 года выкладае на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя. П. М. Машэрава.
З 1995 года – член Беларускага саюза мастакоў. У 1995–2011 гг. – старшыня аб'яднання мастакоў-акварэлістаў «Віцебская акварэль». Працуе ў тэхніцы акварэлі і алейнага жывапісу.
Сярод твораў: алейны жывапіс – «На возеры Лосвіда» (1979), «Свята ў горадзе» (1990), «У Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры» (1994), «Адраджэнне» (1997), «Рагнедзе прысвячаецца» (2001), «Уладзімір Караткевіч. Праз вечнасць» (2001), серыі – «Беларускае Прыдзвінне» (1984), «Афрыканскія сны» (2008); акварэль – «Гном» (2004), «Тодар Кляшторны. Па той бок дня» (2005), «Сцяна храма» (2007), «Начны матылёк» (2008), «Успамінаючы лета» (2009), «Перамога. Грунвальд» (2010) і інш.
Творы знаходзяцца ў Музеі М. Шагала, Віцебскім мастацкім музеі, у Полацкай карціннай галерэі , а таксама ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, ЗША і інш.
Узнагароджаны медалем Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве», ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскага гарадскога і абласнога Саветаў.
Жыве ў г. Віцебск.
ЛІТАРАТУРА
1. Александров, А. Акварель Михаила Левковича / А. Александров // Химик (Новополоцк). – 2006. – 17 февр. – С. 10.
2. Замкоўскі, А. Роздумы мастака / А. Замкоўскі // Полацкі веснік. – 2010. – 7 снеж. – С. 7.
3. Кавалёў, В. Любіць сваё да самазабыцця / В. Кавалёў // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 9 ліп. – С. 14.
4. Казакевіч, З. Караблікі Ляўковіча / З. Казакевіч // Витебский проспект. – 2010. – 25 марта. – С. 23.
5. Казакевіч, З. Творы зіхацяць знутры / З. Казакевіч // Народнае слова. – 2007. – 6 сак. – С. 5.
6. Каленік, А. Акварэльныя мары / А. Каленік // Полацкi веснік. – 2006. – 21 лют. – С. 5.
7. Конахава, Н. «Акварэль» і не толькі / Н. Конахава // Віцьбічы = Витьбичи. – 2001. – 15 мая. – С. 7.
8. Конахава, Н. Міхась Ляўковіч – знаёмы і незнаёмы / Н. Конахава // Віцьбічы = Витьбичи. – 2002. – 21 июня. – С. 8.
9. Краснова, Ю. Томные акварели Михаила Левковича / Ю. Краснова // Витебский проспект. – 2012. – 8 марта. – С. 23.
10. Левкович, М. «Мой удел оставаться романтиком ...» / М. Левкович ; беседовала Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 22 апр. – С. V. – (Прил.: Вечерний Витебск).
11. Ляўковіч, М. «Аддаю студэнту тое, чым валодаю сам ...» / М. Ляўковіч ; гутарыла В. Аляксандрава // Мы і час (Віцебск). – 2010. – 25 сак. – С. 4.
12. Ляўковіч, М. «Ёсць акварэлі, якія не прадаюцца» / М. Ляўковіч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2000. – 28 марта. – С. 2.
13. Ляўковіч Міхаіл Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 331.
14. Ляўковіч Міхаіл Васільевіч // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 87.
15. Матэленак, Л. Мастак з Язна / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2003. – 8 крас. – С. 3.
16. Рублеўскі, С. Прыгаршчамі – з крыніцы часу / С. Рублеўскі // Народнае слова. – 2010. – 30 сак. – С. 8.
17. Цыбульскі, М. Л. Ляўковіч Міхаіл Васільевіч / М. Л. Цыбульскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 434.
18. Цыбульский, М. Л. Левкович Михаил Васильевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 33.
19. Шушко, В. Наш госць – віцебскі акварэліст / В. Шушко // Химик (Новополоцк). – 2002. – 27 авг. – С. 3.
СПАСЫЛКІ