Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шаўра Рыгор Фёдаравіч

Дата нараджэння
30.08.1944
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Малы Поўсвіж
Род дзейнасці
мастак
Спецыялізацыя
акварэльны жывапіс
Жанр
пейзаж, нацюрморт
Навуковая сфера
мастацтвазнаўства
Навуковая ступень
доктар мастацтвазнаўства (2009)
Навуковае званне
прафесар (1997)
Узнагароды і прэміі
прэмія «За духоўнае адраджэнне» (2000)
Дзяржаўная прэмія Беларусі (2003)

Шаўра Рыгор Фёдаравіч нарадзіўся 30 жніўня 1944 года ў вёсцы Малы Поўсвіж Лепельскага раёна.

Выпускнік Поўсвіжскай сямігадовай школы 1958 года, старэйшыя класы скончыў у Лепельскай сярэдняй школе № 2 (зараз ДУА «Гімназія імя І. М. Ерашова г. Лепеля»).

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута ў 1917 годзе, аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 1976 годзе.

З 1970 года Рыгор Фёдаравіч, як мастак-акварэліст, удзельнічае ў рэспубліканскіх і мастацкіх выставах.

З 1977 года выкладае ў Беларускім універсітэце культуры і мастацтва (з 1993 года – загадчык кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва).

Даследуе праблемы развіцця беларускага прафесійнага, народнага, аматарскага мастацтва, творчасць сучасных беларускіх мастакоў.

З 1983 года – кандыдат мастацтвазнаўства.

З 1993 года з'яўляецца членам Саюза мастакоў Беларусі.

З 1997 года – прафесар мастацтвазнаўства.

Рыгор Фёдаравіч Шаўра з'яўляецца аўтарам больш за 150 навуковых прац, з іх 12 манаграфій і навучальных дапаможнікаў. Аўтар кніг: «Гаўрыла Вашчанка» (1978), «Міхась Засінец» (1981), «Альгерд Малішэўскі» (1988), «Творчасць Л. Трохалевай» (1981), «Пейзаж у беларускім жывапісе» (1980), «Перспектыва ў малюнку і жывапісе» (1999), «Малюнак у навучальным працэсе» (2003), «Развіццё народнага выяўленчага і дэкаратыўнага мастацтва Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XXI стст.» (2006), «Народнае выяўленчае мастацтва» (2012), «Народныя мастацкія промыслы і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» (2015), «Малюнак» (2018).

Сярод мастацкіх твораў: «Над возерам Лепельскім» (1977), «Нацюрморт з гладыёлусамі» (1978), «Нацюрморт з сухіх кветак» (1982), «Над ракой Улай» (1997), «Настальгія» (1998), «Вячэрняя рапсодыя» (1998), «Кастрычніцкі мажор» (2000), «Лагойшчына зімой» (2002), «Гурзуф у кастрычніку» (2003), «Вечар на Заходняй Дзвіне» (2005), «Прыгожы» (2006), «На лепельскіх азёрах» (2007), «Туманная раніца» (2013), «Дарога на Вязынку» (2015), «На паўночнай Дзвіне», «Апошні сплаў», «Шэры дзень» і іншыя.

Яго творчыя работы знаходзяцца ў музеях Беларусі і прыватных галерэях Італіі, Англіі, Нарвегіі і іншых краінах Заходняй Еўропы.

Узнагароды: прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2000), Дзяржаўная прэмія Беларусі (2003).

З 2009 года – доктар мастацтвазнаўства.

Жыве ў Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. Небо здесь не изменилось / Е. Алимова // Витебские вести. – 2018. – 11 мая. – С. 20.

2. Асоўская, К. Справаздача перад землякамі / К. Асоўская // Вiцебскi рабочы. – 2006. – 28 кастр. – С. 3.

3. Фатыхава, Г. А. Шаўра Рыгор Фёдаравіч / Г. А. Фатыхава // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 457–458.

4. Шауро Григорий Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 606.

5. Шауро Григорий Фёдорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 572.

6. Шаўра Рыгор Фёдаравіч // Беларускі Саюз Мастакоў = Belarussian Union of Artists : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.] ; рэдкал.: Г. В. Буралкін [і інш.]. – Мінск : БТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 614.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва. Шауро Григорий Федорович