Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шчасная Нінэль Іванаўна

Дата нараджэння
25.10.1933
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Дата смерці
14.05.2013
Род дзейнасці
мастак
Жанр
жывапіс, графіка
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1989)
медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1977)
медаль ВДНГ СССР (1975)

Шчасная Нінэль Іванаўна нарадзілася 25 кастрычніка 1933 года ў г. Полацк у мнагадзетнай сям'і настаўнікаў. Жывапісец, графік, манументаліст. Член Беларускага Саюза архітэктараў (1963), Беларускага Саюза мастакоў (1966).

Пасля заканчэння 7 класаў агульнаадукацыйнай школы Нінэль Шчасная вучылася ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1949–1954). У 1961 годзе скончыла жывапісны факультэт Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе. З таго часу ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках. Стварыла сотні жывапісных і дзясяткі дэкаратыўна-прыкладных твораў, аформіла больш за 30 кніг і шэраг твораў станковай графікі і мастацкага посуду.

З 1966 года адбылося больш за 40 персанальных выставак Нінэль Шчаснай у Беларусі і за яе межамі. Да асноўных твораў можна аднесці палотны «Пад сонейкам», «Валошкі», «Пачвара і народ», «Пясочны гадзіннік. Аўтапартрэт», работы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне – «Самотная», «Толькі ягоная нявеста», «Вярнуўся. Партрэт М. А. Ладзіса, камандзіра 222-га Кобрынскага сапёрнага батальёна», партрэты І. Мележа, У. Дубоўкі, І. Шамякіна, А. Макаёнка, М. Матукоўскага, Р. Шырмы, П. Клімука, Я. Купалы, М. Багдановіча, «М. Танк і А. Куляшоў ля вогнішча», пейзажы «Бухара», «Вятры асеннія», «Спрадвечнае».

Творы мастачкі ёсць у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага Саюза мастакоў, Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, літаратурных музеях М. Багдановіча, Я.Купалы, іншых музеях Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях і галерэях розных краін свету.

Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР, медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».

Памёрла Нінэль Іванаўна 14 мая 2013 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Катляроў, І. Вясёлкавая віхура / І. Катляроў // Культура. – 2011. – 25 чэрв. – С. 7.

2. Нинель Счастной посвящается // Информ Плюс. – 2009. – 28 мая. – С. 7.

3. Птица-память... // Полацкі веснік. – 2013. – 18 мая. – С. 15.

4. Счастная Нинель Ивановна : некролог // Полацкі веснік. – 2013. – 18 мая. – С. 15.

5. Шчасная Нінэль Іванаўна // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 798–800.