Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей-запаведнік Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны. Полацкі раён, г. Полацк

 

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік пачаў фарміравацца ў 1967 годзе. У 1968 годзе выйшла «Палажэнне аб гісторыка-археалагічных запаведніках», а 20 лістапада Полацкі гарадскі савет дэпутатаў прыняў «Пастанову аб ахоўнай зоне вакол Сафійскага сабора». Полацкі гісторыка-археалагічны запаведнік стаў філіялам Краязнаўчага музея, які ў сваю чаргу быў філіялам Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Пачынаючы з 1967 года, у Полацку сталі складвацца ўмовы для даследавання, рэстаўрацыі і музеефікацыі помнікаў археалогіі і архітэктуры.

У 1985 годзе музею-запаведніку быў нададзены статус самастойнага музейнага аб'яднання, філіялам якога стаў Полацкі краязнаўчы музей. У 1990 годзе была прынята Пастанова «Аб Полацкім гісторыка-культурным запаведніку» і зацверджана Палажэнне «Аб Полацкім гісторыка-культурным запаведніку рэспубліканскага значэння». Пастановай фіксуецца наяўнасць ахоўнай зоны запаведніка, зоны рэгулявання забудовы і зоны ахоўваемага ландшафту. Тэрыторыя самога запаведніка складае 64,7 га.

У 1997 годзе музей-запаведнік стаў называцца гісторыка-культурным музеем-запаведнікам, а з 2000 года – Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам.

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік уяўляе сабой унікальную гістарычную тэрыторыю, помнікі якой ахоўваюцца, вывучаюцца, рэстаўруюцца і прыстасоўваюцца пад музейныя экспазіцыі. Экспазіцыі некаторых музеяў размешчаны ў помніках архітэктуры: Сафійскім саборы, корпусе былога езуіцкага калегіума, Лютэранскай кірхе, Брацкай школе, жылых дамах па вуліцы Войкава  і вуліцы Ніжне-Пакроўскай, Доміку Пятра I, воданапорнай вежы. Усяго ў складзе Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка налічваецца адзінаццаць музеяў.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Ніжне-Пакроўская, д. 22.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Адкуль ёсць і пайшла зямля нашая // Культура. – 2003. – 8–14 лют. – С. 4–5.

2. Александров, А. Одиннадцать хранилищ истории / А. Александров // Химик (Новополоцк). – 2006. – 12 мая. – С. 1, 3.

3. Гамзовіч, Р. Узнагароджаны Полацкі музей-запаведнік / Р. Гамзовіч // Голас Радзiмы. – 2006. – 9 сак. – С. 9.

4. Глазырин, Е. В. О Полоцке. И для Полоцка / Е. В. Глазырин ; беседовала Е. Каленик // Полацкi веснiк. – 2007. – 27 сак. – С. 2.

5. Гришина, А. Путешествие начинается... / А. Гришина // Віцебскі рабочы. – 2012. – 22 мая. – С. 7.

6. Джумантаева, Т. Нам засталася спадчына / Т. Джумантаева // Полацкі веснік. – 2002. – 20 верас. – С. 2.

7. Джумантаева, Т. А. Музееграфічны агляд з нагоды 30-годдзя самастойнасці Полацкага музея-запаведніка / Т. А. Джумантаева // Искусство и культура. – 2015. – № 4. – С. 75–81.

8. Джумантаева, Т. А. Музеелагічны аспект перспектыўнага развіцця Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка / Т. А. Джумантаева // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А, Гуманитарные науки. – 2006. – № 1. – С. 2–10.

9. Джумантаева, Т. А. Працэс уключэння Нацынальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў сусветную інфармацыйную прастору / Т. А. Джумантаева // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. – 2010. – № 1 (13). – С. 138–146.

10. Драздова, Н. «Каб любіць Беларусь нашу мілую...» / Н. Драздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 25 марта. – С. 1.

11. Залесская, С. Жемчужина земли белорусской / С. Залесская // Белорусская нива. – 2006. – 10 апр. – С. 3.

12. Каваленка, П. Скарбы нашай зямлі / П. Каваленка // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 2 апр. – С. 5.

13. Каленік, А. Ад мінулага да сёння / А. Каленік // Полацкі веснік. – 2018. – 2 сак. – С. 6.

14. Крупица, Н. Снова хочется в Полоцк / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 23 февр. – С. 5.

15. Курылёнак, В. Музеі-запаведнікі Беларусі / В. Курылёнак // Беларускі гiстарычны часопіс. – 2003. – № 9. – С. 24–29.

16. Лугина, Н. Г. А если бы в музей... / Н. Г. Лугина // Полацкі веснік. – 2018. – 16 сак. – С. 16.

17. Лугіна, Н. Сведкі мінулых часоў / Н. Лугіна // Полацкi веснік. – 2005. – 15 лют. – С. 6.

18. Лысенка, Л. Збор выяўленчага мастацтва Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка / Л. Лысенка // Мастацтва. – 2016. – № 4. – С. 48.

19. Малашеня, Л. Museum.by – лучший / Л. Малашэня // Народнае слова. – 2009. – 14 мая. – С. 16.

20. Музеі Полацка = Музеи Полоцка = Polotsk Museums / аўт. тэксту і ўклад. Т. А. Джумантаева ; фота І. У. Супранёнак ; пер. на англ. мову Н. А. Далжонак. – Мінск : Беларусь, 2015. – 333 с.

21. Рагін, Я. Зямля тут святая / Я. Рагін // Роднае слова. – 2005. – № 6. – С. 107–108.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Афіцыйны сайт Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка