Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей прыродна-экалагічны. Полацкі раён, г. Полацк

 

Сучасная назва Прыродна-экалагічны музей
Дата заснавання 2005
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Сайт http://ecology.polotsk.museum.by/

 

Прыродна-экалагічны музей уваходзіць у чацвёрку лепшых «прыродных» музеяў Беларусі (разам з музеямі ў Белавежскай пушчы, у Бярэзінскім запаведніку і музеем прыроды і экалогіі ў Мінску). Ён адкрыў свае дзверы для наведвальнікаў 3 верасня 2005 года, падчас правядзення ў горадзе рэспубліканскага экалагічнага фестывалю. Былая воданапорная вежа, пабудаваная ў 1956 годзе, пасля рэстаўрацыі была прыстасавана пад экспазіцыю музея. Вышыня гэтага незвычайнага збудавання (больш за 30 метраў) дазволіла стварыць 4 экспазіцыйныя ўзроўні. Экспазіцыйная плошча музея складае 300 м2. А ў калекцыі – больш за тысячу прадметаў.

Дарэчы, слова «лесвіца» тутэйшыя супрацоўнікі разумеюць вобразна. Чатыры экспазіцыйныя ўзроўні музея нібы «нанізаны» на лесвіцу. Яна сімвалізуе «дрэва жыцця». Па славянскай міфалогіі, яно стаіць на ўскраіне Сусвету, яго вяршыня ўпіраецца ў нябёсы, а карані дасягаюць апраметнай. Падымаючыся па «дрэве», можна пракрасціся ў іншыя сусветы. Гэтая ідэя выказвае сувязь чалавека і светабудовы.

Музейныя прадметы прызваны паказаць прыроду як каштоўнасць і частку чалавечага існавання, а чалавека – як частку прыроднага космасу. У аснову экспазіцыі пакладзены канфлікт чалавека з прыродай, эфектыўнае асваенне прыроды чалавекам.

Экспазіцыя будуецца такім чынам, што наведвальнік спачатку мае магчымасць палюбавацца роднай прыродай, знаёмымі і такімі блізкімі яму з дзяцінства краявідамі. Тут у дастатковай колькасці прадстаўлены слайды з відамі беларускага ландшафту.

Першы ўзровень – «Беларусь – наш дом». Экспанаты, прадстаўленыя тут, распавядаюць пра біялагічную разнастайнасць і ўнікальнасць прыроды Беларусі.

Гонар музея – рогі тура. Косткі першабытных быкоў знаходзяць нячаста, таму навукоўцы былі вельмі рады падарунку. Рэліквію знайшлі пры асушванні балота каля вёскі Бяздзедавічы Полацкага раёна. Спецыялісты Акадэміі навук вызначылі, што рогі належаць самцу тура, які некалі жыў на тэрыторыі Беларусі. Вядома ж, у гэтым музеі не мог не «пасяліцца» белы бусел – сімвал нашай краіны з вельмі прыгожай прыродай. Гэта сакральная птушка ў міфалогіі. Сімвалізуе новае жыццё, вясну, поспех. Павер'е аб тым, што дзяцей прыносіць бусел, паходзіць са старажытнага падання, што народжаныя душы пасяляюцца сярод балот.

Але па меры пад'ёму карціна мяняецца. Маляўнічыя пейзажы змяняюцца паўсядзённымі, звыклымі для нашых вачэй тэхнагеннымі прасторамі. У выніку чалавечай дзейнасці ў прыродзе адбываюцца змены, чалавек дамініруе і парушае экалагічную раўнавагу, зусім забыўшыся на тое, што сам ён – частка гэтай прыроды.

Другі ўзровень – тут распавядаюць не толькі пра прыроду, але і пра экалогію. Што непарыўна звязана адзін з адным. Макет наваполацкага завода «Нафтан» нагадвае пра тое, што праблема экалогіі асабліва актуальная ў гарадах з падобнымі прадпрыемствамі-гігантамі.

Характэрна, што тут вы ўбачыце не толькі прадстаўнікоў беларускай фаўны, але і экзатычных жывёл. Некаторыя наведвальнікі дораць музею сувеніры, якія яны прывезлі з іншых краін: напрыклад, верхнюю сківіцу рыбы-пілы і рыбы-мяча, марскіх чарапах, рыбу-вожыка. Нярэдка людзі ўпрыгожваюць імі свае кватэры.

Нашай планеце пагражае крызіс, і прырода просіць дапамогі. Аб гэтым распавядае экспазіцыя наступнага ўзроўню, дзе ідзе размова пра існаванне ахоўных тэрыторый на Беларусі: пушчаў, запаведнікаў, заказнікаў.

На трэццім ўзроўні вы пачуеце аповед пра запаведнікі і помнікі прыроды Беларусі, жывёл і птушак, занесеных у Чырвоную кнігу нашай краіны. Можна даведацца пра многія цікавыя факты.

Музейная экспазіцыя апошняга, чацвёртага ўзроўню, прымушае задумацца, дзе і як знайсці гармонію ў адносінах чалавека з прыродай. Гэта апошні экспазіцыйны ўзровень, які размешчаны на вышыні прыкладна 10-га паверха. Зала адведзена пад правядзенне зменных выстаў і лекцый, прагляд фільмаў. Тут таксама знаходзіцца аглядная пляцоўка – з яе адкрываецца добры від на Полацк.

У музеі некалькі акварыумаў. І каля кожнага заміраеш ў захапленнi! Яны адрозніваюцца не толькі разнастайнымі рыбамі, але і афармленнем. У адным знаходзіцца падводны замак, у другім «патануў» пірацкі карабель.

У музеі вельмі ўтульны дворык. Тут разбіты невялікі ландшафтны сад – круглы год яго ўпрыгожваюць кветкі і дэкаратыўныя расліны. Асаблівае захапленне выклікае мініяцюрная сажалка, у якой жывуць рыбкі. У музея ёсць свой садоўнік.

У дворыку знаходзіцца цікавая абстрактная скульптура – «Рыба ў промнях сонца. Экалагічны матыў».

Музей з'яўляецца філіялам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Ф. Скарыны, д. 21.

 

Прыродна-экалагічны музей. г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byПрыродна-экалагічны музей. г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://www.holiday.byПрыродна-экалагічны музей. г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://www.holiday.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александров, А. Музейная лаборатория / А. Александров // Химик (Новополоцк). – 2006. – 10 янв. – С. 4.

2. Александров, А. Природно-экологический музей / А. Александров // Витебский курьер. – 2005. – 6 сент. – С. 3.

3. Большакова, А. Загляните в музей / А. Большакова // Полацкi веснік. – 2005. – 22 лістап. – С. 4.

4. Малашеня, Л. Крылатая весна раскрывает секреты / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2015. – 14 мая. – С. 15.

5. Малашеня, Л. О чистоте на планете беспокоятся дети / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2015. – 18 июня. – С. 23.

6. Малашеня, Л. Чему нас учат птицы? / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2015. – 26 сент. – С. 11.

7. Малашеня, Л. Чтобы сберечь красоту / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2018. – 22 февр. – С. 24.

8. Марцинкевич, А. Фантазии природы / А. Марцинкевич // Полацкі веснік. – 2013. – 16 жн. – С. 15.

9. Мастакі – натуралісты / падрыхт. Н. Радзько // Новополоцк сегодня. – 2018. – 4 мая. – С. 13.

10. Николаева, С. В. Первый день рождения / С. В. Николаева // Полацкi веснiк. – 2006. – 27 кастр. – С. 5.

11. Прыродна-экалагічны музей = Природно-экологический музей = Nature and Ecology Museum // Музеі Полацка = Музеи Полоцка = Polotsk Museums / аўт. тэксту і ўклад. Т. А. Джумантаева ; фота І. У. Супранёнак ; пер. на англ. мову Н. А. Далжонак. – Мінск : Беларусь, 2015. – С. 301–333.

12. Статкевич, В. Экология на высоте / В. Статкевич // Рэспублiка. – 2006. – 6 снеж. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Царство природы – в водонапорной башне. В Полоцке находится один из лучших экологических музеев Беларуси