Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей краязнаўчы. Полацкі раён, г. Полацк

 

Сучасная назва Краязнаўчы музей
Дата заснавання 1926
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Сайт  http://local.polotsk.museum.by/

 

У 1919 годзе ў г. Полацк аддзелам народнай адукацыі, камісіяй па ахове помнікаў даўніны і мастацтва і членамі краязнаўчага таварыства пачалася работа па стварэнні музея. Пастановай Савета народных камісараў Беларусі ад 5 ліпеня 1926 года Полацкі Сафійскі сабор быў абвешчаны дзяржаўнай маёмасцю і перададзены пад музей. Музей адкрыўся ў снежні 1926 года. З 1927 года музей знаходзіцца ў будынку былой лютэранскай кірхі, якая з'яўляецца помнікам архітэктуры XIX – пачатку XX стагоддзя.

Музей знаёміць з гісторыяй Полацка, яго эканамічным, палітычным і культурным жыццём ад старажытных часоў да 1941 года. У экспазіцыі прадстаўлены археалагічныя матэрыялы адной з мезалітычных стаянак (Сямёнаў хутар). Гэта разнастайныя крамянёвыя нажы, скрабкі, наканечнікі стрэл. На тэрыторыі горада знойдзены косці маманта, прылады працы эпохі неаліту і бронзавага веку. Уяўленне аб старажытным паселішчы і горадзе XII стагоддзя даюць каляровыя дыярамы, дзе адлюстравана тапаграфія Полацка. У экспазіцыі прадстаўлены вырабы кавалёў, ганчароў, кастарэзаў, ткачоў, ювеліраў і інш. Аб пашырэнні гандлёвых сувязяў сведчаць ракавіны Кауры з Мальдыўскіх астравоў Індыйскага акіяна, шкляныя пацеркі і бранзалеты з Кіева, бурштын і вырабы з яго з Прыбалтыкі, скарб арабскіх дырхемаў (7,5 тысяч сярэбраных манет вагой да 20 кг). У музеі шырока прадстаўлены розныя віды зброі і ваенны рыштунак: булавы, наканечнікі стрэл і коп'яў, жалезныя баявыя сякеры, кальчуга, кірасы, а таксама меч, выраблены франкскім майстрам Ульфбертам у X стагоддзі. Экспазіцыі расказваюць пра ўдзел палачан у Кулікоўскай (1380) і Грунвальдскай (1410) бітвах, наданне гораду магдэбургскага права, захоп Полацка маскоўскім князем Іванам IV Грозным падчас Лівонскай вайны (1558–1583), штурм горада Стафанам Баторыем (1579), з'яўленне ў Полацку езуітаў і прадстаўнікоў ордэнаў каталіцкай царквы.

Дыярама Полацка XVIII стагоддзя падкрэслівае ўздым мураванага будаўніцтва. Прадстаўлены матэрыялы археалагічных раскопак: арнаментаваная кафля з езуіцкага калегіума, керамічны і шкляны посуд, прадметы кавальства, тытунёвыя люлькі і інш. Сярод экспанатаў XVI–XVII стагоддзяў асаблівую цікавасць выклікаюць такарная драўляная фігурка шахматнага ферзя і каменная пячатка з выявамі герба «Пагоня» з аднаго боку і «Аленя святога Губерта» з другога. Пра жыццё езуітаў у Полацку, пра ўваходжанне Полацка ў склад Расійскай імперыі сведчаць шматлікія дакументы, геральдычныя і нумізматычныя матэрыялы. Ёсць экспазіцыя, прысвечаная падзеям Айчыннай вайны 1812 года, экспазіцыі канца XIX – пачатку XX стагоддзяў. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 года, Першай сусветнай вайны, нямецкая і польская акупацыі паказаны праз дыярамы, карты, зброю, узнагароды. Эканамічнае, палітычнае, сацыяльнае і культурнае жыццё горада адлюстравана вялікай калекцыяй баністыкі, дакументамі, фотаздымкамі, прадметамі побыту і інш. Асаблівае месца займае інтэр'ер сялянскай хаты.

Музей праводзіць аглядныя і тэматычныя экскурсіі, музейныя заняткі для дзяцей. Рэалізуецца праграма «Полацказнаўства» для 5–9-х класаў.

Музей з'яўляецца філіялам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Ніжне-Пакроўская, д 11.

 

Краязнаўчы музей. г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Воднева, И. «На Западном фронте без перемен» / И. Воднева // Информ Плюс (Полоцк). – 2014. – 27 февр. – С. 4.

2. Воднева, І. П. Вучыцца ў музеі / І. П. Воднева // Полацкі веснік. – 2018. – 26 студз. – С. 18.

3. Воднева, І. П. Полацкі краязнаўчы музей / І. П. Воднева // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: В. В. Катовіч, М. У. Чуднікаў. – Мінск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 479–482.

4. Водянова, И. П. Полоцкий краеведческий музей / И. П. Водянова // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 171.

5. Гаўрылава, С. Дзевяностагадовы плён працы / С. Гаўрылава // Краязнаўчая газета. – 2017. – № 9 (сак.). – С. 5.

6. Гаўрылава, С. Захаваць гістарычную памяць / С. Гаўрылава // Полацкі веснік. – 2016. – 16 снеж. – С. 17.

7. Гаўрылава, С. Рарытэты з Полацка / С. Гаўрылава // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 29 кастр. – С. 12.

8. Гаўрылава, С. В. Краязнаўчы музей Полацка – ад вытокаў да сучаснасці: (да 90-годдзя з дня заснавання) / С. В. Гаўрылава // Беларускі гістарычны часопіс. – 2016. – № 12. – С. 33–41.

9. Козик, А. Уроки истории / А. Козик // Полацкі веснік. – 2001. – 10 жн. – С. 2.

10. Краско, В. Полацкі краязнаўчы музей / В. Краско // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. – Т. 5 : М–ПУД. – С. 536.

11. Краско, В. Д. Краязнаўчы музей / В. Д. Краско // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 865.

12. Краязнаўчы музей = Краеведческий музей = Museum of Lokal Studies // Музеі Полацка = Музеи Полоцка = Polotsk Museums / аўт. тэксту і ўклад. Т. А. Джумантаева ; фота І. У. Супранёнак ; пер. на англ. мову Н. А. Далжонак. – Мінск : Беларусь, 2015. – С. 45–72.

13. Малашэня, Л. Пра гісторыю – без белых плям / Л. Малашэня // Народнае слова. – 2007. – 4 студз. – С. 4.

14. Малашэня, Л. Праз памяць абуджаецца душа / Л. Малашэня // Витебские вести. – 2016. – 22 дек. – С. 20.

15. Полоцкий краеведческий музей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 334–335.

16. Студзенікіна, Ю. Віртуальная экскурсія па Полацкім краязнаўчым музеі / Ю. Студзенікіна // Краязнаўчая газета. – 2016. – № 7 (люты). – С. 3.

17. Сяргеенка, Н. Старажытны рукапіс у фондах музея / Н. Сяргеенка // Полацкi веснік. – 2004. – 14 снеж. – С. 6.

18. Трапезникова, Л. День в музее / Л. Трапезникова // Беларускi час. – 2007. – 22–29 июня. – С. 16.

19. Траццяк, І. Полацкаму краязнаўчаму музею – 75 / І. Траццяк // Полацкі веснік. – 2001. – 18 мая. – С. 2.

20. Шалуткевич, Н. История в новом формате / Н. Шалуткевич // Полацкі веснік. – 2018. – 10 жн. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйная старонка краязнаўчага музея ў ВК

arrow Афіцыйная старонка краязнаўчага мазея ў Facebook