Выстаўка стацыянарная «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай». Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 13.06.2019 12:23
- Адноўлена 13.06.2019 11:05
Сучасная назва | Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» |
Дата заснавання | 1998 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк |
Сайт | http://walk.polotsk.museum.by |
Унікальная гістарычная тэрыторыя павінна мець такія месцы, дзе б жыхары горада ці турысты змаглі б адчуць подых гісторыі. У гэтым плане цікавай і сваечасовай стала стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай». Яна адкрылася ў маі 1998 года ў помніку архітэктуры канца XVII стагоддзя – Доміку Пятра I. Экспазіцыя створана паводле каштоўнага і змястоўнага музейнага помніка 1910 года – «Даведніка па горадзе Полацку», выдадзенага ў Полацку з нагоды перанясення мошчаў святой Еўфрасінні Полацкай з Кіева, і з'яўляецца першай на Беларусі манаграфічнай экспазіцыяй, прысвечанай гісторыі вуліцы за пэўны адрэзак часу (1910).
Экспазіцыя распавядае пра гісторыю вуліцы Ніжне-Пакроўскай, пра людзей, якія на гэтай вуліцы жылі, пра пабудовы і ўстановы, што знаходзіліся тут у той час. Экспазіцыйная плошча складае 97 квадратных метраў. Экспануюцца 227 музейных прадметаў. Асноўнымі комплексамі экспазіцыі сталі ўмоўныя інтэр'еры пабудоў пачатку XX стагоддзя, што па сённяшні дзень захаваліся на Ніжне-Пакроўскай вуліцы.
Выстаўка адносіцца да Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Ніжне-Пакроўская, д. 33.
ЛІТАРАТУРА
1. Воднева, И. Прогулка по Нижне-Покровской / И. Воднева // Информ Плюс (Полоцк). – 2012. – 5 июля. – С. 7.
2. Джумантаева, Т. А. Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» / Т. А. Джумантаева // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 867–868.
3. Каленік, А. Па вуліцы полацкай гісторыі / А. Каленік // Полацкі веснік. – 2013. – 2 мая. – С. 15.
4. Каленік, А. Радзіма любая мая... / А. Каленік // Полацкі веснік. – 2018. – 17 жн. – С. 16.
5. Коваленко, П. Домик Петра I: от легенды до музейной экспозиции / П. Коваленко // Полацкі веснік. – 2018. – 15 мая. – С. 5 ; 4 снеж. – С. 5.
6. Козел, А. Прагулка па Ніжне-Пакроўскай / А. Козел // Полацкi веснiк. – 2007. – 27 сак. – С. 5.
7. Посетите музей! // Полацкі веснік. – 2015. – 13 лістап. – С. 8.
8. Стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» = Стационарная выставка «Прогулка по Нижне-Покровской» = Permanent exhibition «A Walk along Nizhne-Pokrovskaya Street» // Музеі Полацка = Музеи Полоцка = Polotsk Museums / аўт. тэксту і ўклад. Т. А. Джумантаева ; фота І. У. Супранёнак ; пер. на англ. мову Н. А. Далжонак. – Мінск : Беларусь, 2015. – С. 213–228.
СПАСЫЛКІ