Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Даргель Славамір Рыгоравіч

Дата нараджэння
30.01.1951
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Белеўцы
Род дзейнасці
пісьменнік
Узнагароды і прэміі
Міжнародны літаратурны конкурс «Сям’я – Яднанне – Айчына» (2014)

Даргель Славамір Рыгоравіч нарадзіўся 30 студзеня 1951 года ў в. Белеўцы Мёрскага раёна. Пісьменнік.

Пасля заканчэння васьмігадовай школы некаторы час працаваў настаўнікам фізічнай культуры. Служыў у Савецкай Арміі, пасля працаваў у органах унутраных спраў. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 25 гадоў працаваў юрысконсультам у арганізацыях г. Мінска. Пасля выхаду на пенсію працаваў інжынерам па ахове працы.

Літаратурную дзейнасць Славамір Даргель пачаў яшчэ ў школьныя гады. Друкаваўся ў раённай газеце «Міёрскія навіны», часопісе «Белая вежа». Піша пра ваеннае і сельскае жыццё, родную прыроду.

У 2012 годзе была надрукавана яго першая кніга апавяданняў «Зямное шчасце», потым – кніга «300 кіламетраў ад сталіцы» (2013), «Пад крылом лебядзіным» (2015), «Судьбы моей хозяин» (2015), «На скрыжаваннях лёсу» (2015), кніга для дзяцей «Мае сябры каты» (2015), «Няроўны шлюб» (2016) і «На вёску да дзядулі» (2016), «Жанчына з маіх сноў» (2017), «Над хмарамі чыстае неба» (2017), «Журавель у небе» (2017), «У зямлі нашы карані» (2019). escortstars.ch

Славамір Рыгоравіч Даргель – лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Сям'я – Яднанне – Айчына», літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі, за дакументальную прозу.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Басікірская, А. Васька ні разу не трапіў на кручок / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2016. – 16 студз. – С. 8.

2. Басікірская, А. Дваровая тэрыторыя / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2016. – 13 жн. – С. 8.

3. Басікірская, А. Добры інспектар / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2017. – 27 чэрв. – С. 6.

4. Басікірская, А. З юбілеем, дарагі земляк! / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2015. – 31 сак. – С. 3.

5. Басікірская, А. «Працінае, нібы токам» / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2017. – 17 студз. – С. 7.

6. Матэленак, Л. Не зарасці пракладзенаму следу: Славамір Даргель / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2018. – 6 лют. – С. 7.

7. Матэленак, Л. Перапляценне лёсаў / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2018. – 6 лют. – С. 7.

8. Матэленак, Л. Урок шчасця / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 23 мая. – С. 6.

9. Рынкевіч, К. Крок наперад і два назад / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2016. – 1 снеж. – С. 4.

10. Славамір Даргель – вядомы і невядомы // Міёрскія навіны. – 2013. – 16 ліп. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Пісьменнікі, паэты, літаратары Мёрскі раён

arrow Электронные книги Миорских авторов – Славомир Даргель