Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лісіцын Уладзімір Сяргеевіч

Дата нараджэння
13.04.1944
Месца нараджэння
канцлагер Флігенорт (Германія)
Дата смерці
12.07.1973
Род дзейнасці
паэт

Лісіцын Уладзімір Сяргеевіч нарадзіўся 13 красавіка 1944 года ў канцлагеры Флігенорт (Германія), беларускі паэт.

Паходзіў з сялянскай сям'і, якая жыла ў в. Пагосцішча Лёзненскага раёна. У час вайны яго маці і старэйшы брат былі вывезены ў канцлагер. Пасля вызвалення яны вярнуліся ў родную вёску. Уладзімір вучыўся ў Крынкаўскай сярэдняй школе, дзе займаўся ў літаратурным і драматычным гуртках.

У 1965 годзе скончыў горнапрамысловае педагагічнае вучылішча (Лісічанск, Украіна). Працаваў шахцёрам у Данбасе. Настаўнічаў на Лёзненшчыне, супрацоўнічаў з раённай газетай «Сцяг Перамогі». У 1970 годзе завочна скончыў тэатразнаўчае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Друкавацца пачаў у 1964 годзе: першы верш «У драмгуртку» апублікаваны ў газеце «Віцебскі рабочы». Потым яго вершы з'яўляліся ў газетах «Голас Радзімы», «Мінская праўда», «Вячэрні Мінск», часопісах «Нёман», «Вожык», «Маладосць», зборніку «Дзень паэзіі». У 1974 годзе выйшла яго першая кніга паэзіі «Жураўлінае вясло». Уключаныя ў яе вершы прысвечаны роднаму краю, яго прыродзе, каханню. Ім уласціва яркая вобразнасць, філасафічная заглыбленасць, песеннасць, афарыстычнасць. У паэме «Дзірваны» распавядаецца пра цяжкі лёс беларускага хлопчыка ў гады вайны.

Апошнія гады жыў у Джанкоі (Крым) – працаваў дырэктарам Палаца культуры, настаўнічаў у школе.

Памёр Уладзімір Сяргеевіч 12 ліпеня 1973 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бельскі, А. Жураўліная элегія / А. Бельскі // Роднае слова. – 2004. – № 4. – С. 14–16.

2. Гук, С. Памяці таленавітага паэта / С. Гук // Народнае слова. – 2000. – 15 крас. – С. 2.

3. Жычка, Х. З. Лісіцын Уладзімір Сяргеевіч / Х. З. Жычка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1986. – Т. 3 : Карчма–Найгрыш. – С. 265.

4. Зуева, Т. Оставили след в истории района / Т. Зуева // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2007. – 14 ліп. – С. 7.

5. Симанович, Д. Сын освобождения и Победы / Д. Симанович // Народная газета. – 2004. – 17 крас. – С. 8.

6. Уладзімір Лісіцын // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 336.

7. Урупіна, Г. М. Лісіцын Уладзімір / Г. М. Урупіна, Т. М. Махнач // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1994. – Т. 4 : Лазарук–Перкін. – С. 49–50.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Лисицин Владимир Сергеевич