Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сушко Пятро (Пётр Паўлавіч)

Дата нараджэння
01.01.1937
Месца нараджэння
Віленская губерня, Браслаўскі павет, в. Сушкі
Дата смерці
20.11.1996
Род дзейнасці
паэт, перакладчык
Гады творчасці
1954–1996

Сушко Пятро (Пётр Паўлавіч) нарадзіўся 1 студзеня 1937 года ў в. Сушкі Браслаўскага павета Віленскай губерні (зараз Мёрскі раён) у сям'і Паўла Міхайлавіча Сушко. Паэт.

Паэтычная творчасць бацькі аказала непасрэднае ўздзеянне на выбар шляху Пятра Паўлавіча.

У 1953 годзе скончыў Чараскую сямігодку, у 1956 годзе – Міёрскую сярэднюю школу. У 1956–1958 гг. працаваў выхавацелем Аляксандраўскага дзіцячага дома Мёрскага раёна, лабарантам у сярэдняй школе. У 1966 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1966–1968 гг. працаваў загадчыкам аддзела мёрскай раённай газеты «Сцяг працы», у 1968–1969 гг. – карэспандэнтам газеты «Віцебскі рабочы».

Пераехаўшы ў Мінск, працаваў літсупрацоўнікам газеты «На страже Октября» (1969–1970), «Звязда» (1970–1973), часопіса «Вожык» (1973–1977), у 1977–1980 гг. – рэдактар аддзела літаратуры. У 1980–1987 гг. – адказны сакратар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1989 года працаваў старшым рэдактарам у выдавецтве «Полымя».

Друкавацца Пётр Сушко пачаў у 1954 годзе ў мёрскай газеце «Зара камунізму» (верш «Цёплы дожджык»).

З 1984 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек, мініяцюр, вершаваных фельетонаў, пародый і эпіграм: «Ганарлівы сучок» (1975), «Восці напагатоў» (1978), «Парнаская кузня» (1981), «Касіў Ясь канюшыну» (1976), «Роздум ля Парнаса» (1983, пад псеўд. Кірша Рымар). Яго кніга «Паэтычнае веча» – першы ў беларускай літаратуры вянок парадыйных санетаў, якія вызначаюцца глыбокім філасофскім зместам. Плённа працаваў аўтар і ў жанры лірыкі. Яго зборнік «Пратокі» (1976) і вянок санетаў «Зямля гаючых траў» вызначаюцца глыбінёй пачуццяў, узнёсласцю думак, арыгінальнасцю вобразаў. Пісаў вершы і для дзяцей: зборнікі «Вясёлы Бай» (1980), «Чмялёва гушкалка» (1986), «Ехаў кот у лес па дровы» (1990).

Памёр Пётр Паўлавіч 20 лістапада 1996 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бялевіч, Л. А. Сушко Пятро / Л. А. Бялевіч, В. І. Козіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 454–456.

2. Жыбуль, В. Пятро Сушко / В. Жыбуль // Роднае слова. – 2007. – № 1. – С. 45.

3. Матэленак, Л. Прыгадаю – і былое вернецца / Л. Матэленак // Мiёрскiя навiны. – 2006. – 1 студз. – С. 4.

4. Не зарасці пракладзенаму следу: Сушко Пётр Паўлавіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 27 чэрв. – С. 6.

5. Саламевіч, І. У. Сушко Пятро (Пётр Паўлавіч) / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 15 : Следавікі–Трыо. – С. 300.

6. Собаль, В. Паэты з Сушкоў / В. Собаль // Віцебскі рабочы. – 1997. – 1 студз. – С. 2.

7. Сушко Петро (Пётр Павлович) // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 500.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Пісьменнікі, паэты, літаратары. Мёрскі раён

arrow Пятро Сушко – паэт, перакладчык, журналіст Мёршчыны