Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сямашка Мікалай Пятровіч

Дата нараджэння
1914
Месца нараджэння
Віцебская губерня, Полацкі павет, в. Барылы
Дата смерці
1941
Род дзейнасці
паэт
Гады творчасці
З 1926 года

 Сямашка Мікалай Пятровіч нарадзіўся ў 1914 годзе ў в. Барылы Полацкага павета Віцебскай губерні (зараз Полацкі раён) у сялянскай сям'і, паэт.

Пасля заканчэння сямігодкі працаваў у Ветрынскай раённай газеце. У 1939 годзе быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у далучэнні Заходняй Беларусі. Працаваў загадчыкам літаратурнага аддзела рэдакцыі беластоцкай газеты «Вольная праца» (1940–1941 гг.). 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Сямашка знаходзіўся на фронце.

Першы верш «Люблю свой край» з'явіўся ў друку ў 1926 годзе ў газеце «Чырвоная Полаччына». Асобная кніга яго паэзіі «Шчырасць» выйшла ў Мінску ў 1939 годзе. У сваіх лепшых вершах ён натхнёна апяваў хараство роднага краю («Пачатак лета», «Дождж прайшоў», «Вечар на возеры», «Добры дзень, мой верасень багаты»), выказваў захапленне велічнай, магутнай Айчынай і гатоўнасць ісці за яе «ў смяротны бой» («3 вершаў аб Радзіме», «Чырвоная зорка», «У дазоры», «Граніца»). Калі ў грамадзянскіх вершах М. Сямашкі, дзе ў духу часу ўслаўляўся правадыр і сацыялістычнае будаўніцтва, дамінуе пафаснасць, дэкларацыйнасць, то ў вершах асабістых, інтымных адчуваецца глыбокае лірычнае пачуццё, роздум, падмацаваныя канкрэтным жыццёвым вопытам («Жыццё нам б'е сваім чалом», «Ты выйдзі ў сад», «Непарушнае слова», «Студэнтцы»). У многіх вершах Мікалая Сямашкі назіраецца ўплыў фальклорнай паэтыкі, што робіць іх фактуру празрыстай, лёгкай, стварае сюжэтную канву («Дзявочая», «Чаканне», «Чакаючы пісьма», «Дарэмныя трывогі»). Знаёмства М. Сямашкі з рэчаіснасцю Заходняй Беларусі адбілася ў яго нарысах, а таксама вершах («Беспрацоўны», «Як сцюдзёны насунецца змрок», «Я чую твой голас здалёку»), напісаных з афіцыйных ідэалагічных пазіцый. Некаторыя з яго вершаў перакладзены на рускую мову.

Загінуў Мікалай Пятровіч пры абароне г. Орша ў 1941 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Багдановіч І. Э. Сямашка Мікола / І. Э. Багдановіч, Г. І. Рэут // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1995. – Т. 5 : Пестрак–Сяўрук. – С. 474–475.

2. Мікола Сямашка // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 524–525.

3. Сопікава, В. В. На Ветрыншчыне, ля памятных знакаў / В. В. Сопікава // Полацкі веснік. – 2018. – 9 лістап. – С. 18.

4. Сямашка Мікола // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч ; уклад. С. С. Чарняўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – С. 644–645.