Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Загурская Галіна Пятроўна

Дата нараджэння
15.01.1945
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Лявонпаль
Род дзейнасці
паэтэса, мастачка
Узнагароды і прэміі
літаратурная прэмія імя У. Караткевіча (2015)

Загурская Галіна Пятроўна нарадзілася 15 студзеня 1945 года ў в. Лявонпаль Мёрскага раёна. Паэтэса, мастачка.

У 1967 годзе скончыла фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Працавала настаўнікам у Лявонпальскай сярэдняй школе, у школе ў в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродненскай вобласці.

З 1973 года жыве ў Полацку. Працавала ў Полацкім медыцынскім вучылішчы, у прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 66, Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур.

Малюе з дзяцінства. Прымае ўдзел у шматлікіх выставах і конкурсах. У кнізе «Майстры і мастакі Віцебшчыны» мастачцы Галіне Загурскай прысвечаны артыкул.

Паэзіяй Галіна Пятроўна пачала займацца ў сталым узросце. У 2007 годзе выйшаў яе першы лірычны зборнік «З далоняў сэрца», у 2009 годзе – «Да зямлі прытуліцца», у 2013 годзе – «З росаў святаянных», за які паэтэса была ўдастоена літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча. У 2017 годзе выйшаў чарговы зборнік лірыкі – «У месяцовым перламутры», а ў 2019 годзе – «Бераг зарападаў».

Друкавалася ў газетах: «Полацкі веснік» (http://pridvinie.vlib.by/index.php/drukavanyya-smi/218-suchasnyya-smi/3653-polatski-vesnik-gazeta-polatski-rajon-g-polatsk), «Краязнаўчая газета», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», «Міёрскія навіны», «Витебские вести», у часопісах: «Маладосць», «Полымя», «Гаспадыня», у абласных і рэспубліканскіх выданнях. Дзесяць гадоў была рэдактарам народнага літаратурнага аб'яднання «Наддзвінне» (Полацк). (http://pridvinie.vlib.by/index.php/polatski-rajon/254-kultura/damy-i-palatsy-kultury-mastatskaya-samadzejnasts/3730-ab-yadnanne-narodnae-litaraturnae-naddzvinne-polatski-rajon-g-polatsk)

З 2010 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Баравік, Н. Вершы аб роднай мове з архіўных фондаў / Н. Баравік // Архівы і справаводства = Архивы и делопроизводство. – 2020. – № 1. – С. 110–114.

2. Загурская Галіна Пятроўна // Дзвіна. Віцебшчына літаратурная : альманах / уклад. Т. І. Краснова-Гусачэнка. – Минск : Чатыры чвэрці, 2017. – С. 75–83.

3. Матэленак, Л. Малюе словам / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2013. – 17 снеж. – С. 6.

4. Не зарасці пракладзенаму следу: Галіна Загурская // Міёрскія навіны. – 2017. – 26 верас. – С. 6.

5. Філімонава, Т. Паэтка і мастак / Т. Філімонава // Полацкі веснік. – 2010. – 29 студз. – С. 15.

6. Філімонава, Т. Пра тое, што адчуваю... / Т. Філімонава // Полацкі веснік. – 2015. – 4 снеж. – С. 7.

7. Шпакоўская, Г. І будуць «Сорак саракоў» / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2015. – 5 дек. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Электронные книги Миорских авторов – Галина Загурская

arrow Загурская Галина Петровна