Амасовіч Наталля Валер’еўна
Амасовіч Наталля Валер'еўна нарадзілася 14 студзеня 1968 года ў в. Даўгаполле Гарадоцкага раёна, спецыяліст у галіне дашкольнай і пачатковай адукацыі. Доктар педагагічных навук, дацэнт.
У 1985 годзе скончыла сярэднюю школу № 1 у г. Гарадок, у 1989 годзе – факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, у 1995 годзе – аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя М. Танка.
У 1989–1991 гг. працавала настаўнікам пачатковых класаў у сярэдняй школе № 37 г. Віцебска. З 1995 года Наталля Валер'еўна працуе на педагагічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава: выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт.
Аўтар больш за 50 навуковых прац, якія адлюстроўваюць канцэпцыю цэласнага падыходу да працэсу фарміравання вопыту творчай дзейнасці.
У 2011 годзе Наталля Валер'еўна была ўзнагароджана Ганаровай граматай аддзела адукацыі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.
ЛІТАРАТУРА
1. Амасовіч Наталля Валер'еўна // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 710.
2. В летописи их имена. Амасович Наталья Валерьевна // Педагогические портреты / А. И. Мурашкин. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2009. – С. 90.
СПАСЫЛКІ