Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 1, ДУА. Гарадоцкі раён, г. Гарадок

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 1»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 20.08.1978
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок
Сайт http://sch1.gorodok.edu.by/ru 

 

Сярэдняя школа № 1 была ўтворана 20 жніўня 1978 года шляхам зліцця дзвюх школ: сярэдняй школы № 1 і № 2. Колькасць навучэнцаў складала 952 вучні.

30 чэрвеня 2005 года СШ № 1 была перайменавана ва ўстанову адукацыі «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 1 г. Гарадка».

28 лістапада 2011 года ўстанова адукацыі «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 1 г. Гарадка» была перайменавана ў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Гарадка».

На працягу многіх гадоў у школе працаваў клуб інтэрнацыянальнага сяброўства «Факел». Гонарам школы з'яўляецца Народны музей баявой славы, які арганізаваны ў 1982 годзе па рашэнні партыйнага сходу. Профіль музея – гісторыка-краязнаўчы. У 2004 годзе яму было прысвоена званне «народны».

У 2005 годзе ў школе было створана навуковае таварыства навучэнцаў «Эрудыт», у працы якога актыўны ўдзел прымаюць навучэнцы не толькі старэйшых, але і пачатковых класаў.

21 верасня 2018 года СШ № 1 набыла новы ганаровы статус – стала першай на Віцебшчыне «Школай міру». Тут закладзены фундамент па патрыятычным выхаванні, накіраваны на вывучэнне гісторыі сваей краіны, увекавечанне памяці продкаў, значных падзей.

 

Сярэдняя школа № 1. Гарадоцкі раён, г. Гарадок. Фотаздымак з сайта https://ais.by

ЛІТАРАТУРА

1. Кавалёва, Г. Прыхільнікі роднай мовы / Г. Кавалёва // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 20 лют. – С. 4.

2. Ковалёва, Г. «Звёздный» дуэт / Г. Ковалёва // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 15 мая. – С. 4.

3. Ляшук, С. «Беларусь помнит» / С. Ляшук // Витебские вести. – 2019. – 3 дек. – С. 4.

4. Сабицкая, Е. Программисты из СШ № 1 / Е. Сабицкая // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 15 мая. – С. 4.

5. Смирнова, Н. СШ № 1 – четверть века / Н.Смирнова // Гарадоцкi веснік. – 2003. – 30 снеж. – С. 1.

6. Якаўлева, С. Выдатны вучнёўска-настаўніцкі тандэм / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 6 крас. – С. 1.

7. Якаўлева, С. Вяртанне ў гістарычнае мінулае / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 14 сак. – С. 1.

8. Якаўлева, С. Па следзе героя / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 13 мая. – С. 8.

9. Яковлева, С. Школа мира / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 10 крас. – С. 1.

10. Яковлева, С. Школа мира открыта / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 25 верас. – С. 1, 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Первая в Витебской области Школа мира открылась в Городке 

arrow Школу Мира открыли в Городке