Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч
Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч нарадзіўся 2 студзеня 1949 года ў в. Мар'янава Лёзненскага раёна.
У 1977 годзе скончыў Вялікалукскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1988 годзе – Мінскую вышэйшую партыйную школу, а таксама Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Пасля заканчэння Лужаснянскага сельскагаспадарчага тэхнікума сваю працоўную дзейнасць пачаў у 1968 годзе аграномам калгаса «Перамога сацыялізму» Верхнядзвінскага раёна.
У 1968–1970 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1970–1972 гг. працаваў старэйшым аграномам Зубкаўскага спецаддзялення «Сельгастэхніка». У 1972–1974 гг. – інструктар, загадчык арганізацыйнага аддзела Лёзненскага райкама камсамола. У 1974–1975 гг. – інструктар арганізацыйнага аддзела Лёзненскага РК КПБ. У 1975–1978 гг. – сакратар парткама саўгаса «Адаменкі». У 1978–1981 гг. – старшыня калгаса імя А. Ф. Данукалава Лёзненскага раёна. У 1981–1985 гг. – намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Лёзненскага райвыканкама. У 1985–1987 гг. – старшыня выканкама Лёзненскага Савета народных дэпутатаў. У 1987–1991 гг. – першы сакратар Верхнядзвінскага райкама КПБ Віцебскай вобласці, старшыня Верхнядзвінскага раённага Савета народных дэпутатаў, першы сакратар Верхнядзвінскага райкама КПБ. 1991–1994 гг. – першы намеснік, старшыня камісіі па сельскай гаспадарцы і забеспячэнні харчаваннем насельніцтва Віцебскага аблвыканкама. З лістапада 1994 года па кастрычнік 2008 года – старшыня Віцебскага аблвыканкама.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. З'яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1, 2 і 3 скліканняў, старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4 і 5 скліканняў.
З кастрычніка 2016 года У. П. Андрэйчанка абраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыны II і III ступеняў, удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
ЛІТАРАТУРА
1. Андрейченко Владимир Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 17–18.
2. Андрейченко Владимир Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 103.
3. Андрейченко, В. П. «Самое важное – делать на совесть будничные дела» / В. П. Андрейченко ; беседовала Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 1 февр. – С. 3.
4. Бондарева, Е. Во главе района / Е. Бондарева // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2017. – 14 крас. – С. 3 ; 18 крас. – С. 5 ; 16 мая. – С. 5.
5. Ваш дэпутат у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання: Віцебская вобласць // Звязда. – 2009. – 22 крас. – С. 4.
6. Владимир Андрейченко – спикер // Белорусская нива. – 2008. – 28 окт. – С. 2.
7. Кандидат в депутаты по Глубокскому избирательному округу № 22 // Веснік Глыбоччыны. – 2008. – 20 верас. – С. 2.
8. Крят, Д. Пост принят: председателем Палаты представителей Национального собрания избран Владимир Андрейченко / Д. Крят // Советская Белоруссия. – 2008. – 28 окт. – С. 2.
9. Мачалава, А. З губернатараў – у спікеры / А. Мачалава // Звязда. – 2008. – 28 кастр. – С. 1.
10. Отвечая на вызовы времени: выступление Председателя Палаты представителей Национального собрания РБ Андрейченко В. П. на открытии второй сессии Палаты представителей Национального собрания РБ четвертого созыва // Народная газета. – 2009. – 3 крас. – С. 3–4.
11. Пост принят // Рэспубліка. – 2008. – 29 кастр. – С. 2.
12. Председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва Андрейченко Владимир Павлович // Народная газета. – 2008. – 28 кастр. – С. 1.
13. Станкевич, И. Оставили след в истории района. Владимир Павлович Андрейченко / И. Станкевич // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2006. – 18 лют. – С. 2.
14. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч // Звязда. – 2008. – 28 кастр. – С. 1.
15. Телятко, Е. В полку почетных граждан прибыло / Е. Телятко // Витебские вести. – 2017. – 22 апр. – С. 3.