Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каледж аграрны, філіял УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны». Віцебскі раён, в. Лужасна

 

Сучасная назва Аграрны каледж УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»
Былая назва Народнае сельскагаспадарчае вучылішча

Тып

установа адукацыі
Дата заснавання 1909
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Лужасна
Сайт www.agrokoledj.vitebsk.by/

 

Аграрны каледж УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» з'яўляецца адной з найстарэйшых навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю ў Рэспубліцы Беларусь.

У лістападзе 1909 года было адкрыта Лужаснянскае сельскагаспадарчае вучылішча.

1 кастрычніка 1920 года вучылішча было пераўтворана ў другую прыступку сельскагаспадарчай школы і стала называцца «Лужаснянская сельскагаспадарчая школа». З 9 лютага 1928 года сельскагаспадарчая школа стала Лужаснянскай прафесійнай школай тэхнічных культур. У 1930 годзе ўстанова адукацыі змяніла назву на «Лужаснянскі дзяржаўны сельскагаспадарчы ільнапяньковы тэхнікум Наркамата земляробства БССР».

У 1970 годзе былі аб'яднаныя Лужаснянскі і Бігосаўскі сельскагаспадарчыя тэхнікумы. Аб'яднаная навучальная ўстанова стала рыхтаваць аграномаў, ветэрынарных фельчараў, заатэхнікаў, заатэхнікаў-птушкаводаў.

У 1977 годзе тэхнікуму было прысвоена імя яго выпускніка Ф. А Сурганава.

Са студзеня 1983 года Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум імя Ф. А. Сурганава быў рэарганізаваны ў Лужаснянскі саўгас-тэхнікум ім. Ф. А. Сурганава, да тэхнікума далучылася навучальная гаспадарка «Лужасна».

З чэрвеня 1996 года Лужаснянскі саўгас-тэхнікум ім. Ф. А. Сурганава зноў перайменаваны ў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум ім. Ф. А. Сурганава.

З сакавіка 2002 года навучальная ўстанова рэарганізавана ў Лужаснянскі дзяржаўны аграрны каледж імя Ф. А. Сурганава.

У 2002 годзе каледж быў далучаны да УА «ВДАВМ» у якасці структурнага падраздзялення і стаў называцца «Аграрны каледж УА "Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны"».

Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Лужасна.

 

Аграрны каледж УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Фотаздымак з сайта http://www.agrokoledj.vitebsk.by

ЛІТАРАТУРА

1. Арсеньев, А. Конверт в честь столетия колледжа / А. Арсеньев // Народнае слова. – 2010. – 20 лют. – С. 6.

2. Большакова, Е. Аграрный колледж в Лужесно: и учиться интересно, и отдыхать / Е. Большакова // Народнае слова. – 2012. – 14 ліп. – С. 3.

3. Витебский район: дела и люди / подгот. А. Захаров // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 27 апр. – С. IV–V.

4. Гавриленко, Ю. Объединяя отрасли и поколения / Ю. Гавриленко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2015. – 22 жн. – С. 2–3.

5. Камлёва, Н. Лучшие знания в стране / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2017. – 28 февр. – С. 2.

6. Муравьева, Е. Траектория роста / Е. Муравьева // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2018. – 27 студз. – С. 4.

7. Півавар, М. В. Лужаснянскі аграрны каледж // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар ; навук. рэд. А. М. Дарафееў, А. М. Дулаў, І. А. Абрамава. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 213–216.

8. Шпаковская, Г. Престижный колледж в Лужесно / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2011. – 19 мая. – С. 7.

9. Шпаковская, Г. Это наша с тобой биография / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2011. – 17 снеж. – С. 3.