Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Францыск Скарына

Дата нараджэння
1490?
Месца нараджэння
Полацкае княства, г. Полацк
Дата смерці
1551?
Род дзейнасці
першадрукар, мысліцель-гуманіст, асветнік, вучоны, пісьменнік

Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, мысліцель-гуманіст, асветнік, вучоны і пісьменнік эпохі адраджэння.

Нарадзіўся прыкладна ў 1490 годзе ў Полацку ў сям'і купца Лукі Скарыны. Пачатковую адукацыю атрымаў у Полацку і, верагодна, у Вільні. Вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага ўніверсітэта, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. У 1507–1511 гг., на думку даследчыкаў, працаваў і вучыўся ў Заходняй Еўропе. У 1512 годзе Скарына атрымаў ступень доктара медыцынскіх навук у адным з самых прэстыжных тагачасных універсітэтаў – Падуанскім. Меў таксама ступень доктара вольных навук. Пры матэрыяльнай падтрымцы віленскіх мецэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава ён стварыў у Празе першае ў гісторыі беларускае выдавецтва.

На працягу 1517–1519 гг. Ф. Скарына выдаў 23 кнігі Старога Запавету, аб'яднанага агульнай назвай «Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению».

Але, так і не ўстаноўлены прычыны, чаму Ф. Скарына прыпыніў сваю выдавецкую дзейнасць у Празе і пераехаў у Вільню, дзе, прыкладна, у 1552 годзе стварыў новае выдавецтва, абсталяваў друкарню. Там ён пракаментаваў і выпусціў на царкоўнаславянскай мове некалькі выданняў пад агульнай назвай «Малая падарожная кніжка», а ў 1525 годзе – «Апостала».

Адначасова Ф. Скарына служыў сакратаром і ўрачом у віленскага біскупа, разам з братам Іванам займаўся камерцыйнымі справамі.

Даследчыкі лічаць, што ў канцы 1520-х гадоў Францыск Скарына наведваў Маскву, дзе спрабаваў зацікавіць рускі ўрад кнігавыдавецкай справай. У 1530 годзе па запрашэнні прускага герцага Альбрэхта Гагенцолерна ён наведаў Кёнігсберг. Пасля чаго, у сярэдзіне 1530-х гадоў вярнуўся ў Вільню. Каля 1535 года Францыск Скарына жыў у Празе, дзе працаваў каралеўскім батанікам. Там ён і памёр, пакінуўшы спадчыну свайму сыну Сімяону.

Галоўнай крыніцай вывучэння грамадска-палітычных, маральных, этычных, філасоўскіх і педагагічных поглядаў і пазіцый беларускага асветніка і першадрукара з'яўляюцца прадмовы і пасляслоўі, напісаныя ім і змешчаныя ў кожнай з апублікаваных кніг.

У 1974 годзе ў Полацку быў усталяваны помнік знакамітаму земляку.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Авдонина, Т. В. Франциск Скорина: личность белорусского просветителя в драматургии = Francisk Skorina: Personality of the Belarusian Enlightener in Drama / Т. В. Авдонина // Искусство и культура. – 2014. – № 1. – С. 69–80.

2. Агіевіч, У. Выданні Скарыны і каляндар / У. Агіевіч // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 27 верас. – С. 12.

3. Агіевіч, У. Георгій Лукіч Скарына (доктар Францыск) і яго каляндар / У. Агіевіч // Звязда. – 2013. – 22 жн. – С. 4.

4. Агіевіч, У. Дзень пачатку, альбо Калі Скарына выдаў першую кнігу? / У. Агіевіч // Звязда. – 2013. – 24 верас. – С. 6.

5. Алейчанка, Ю. Думка Скарыны ў XXI стагоддзі: вобраз першадрукара: праўда і легенды / Ю. Алейчанка // Звязда. – 2017. – 8 крас. – С. 9.

6. Ананіч, Л. С. Надрукаванае застанецца...: пра Францыска Скарыну, Дзень пісьменства, здабыткі сучасных кнігавыдаўцоў і не толькі пра гэта / Л. Ананіч ; гутарыў С. Галоўка // Беларуская думка. – 2017. – № 8. – С. 20–26.

7. Андрэявец, Р. Друкарня ў роднай краіне / Р. Андрэявец // Народная газета. – 2017. – 2 чэрв. – С. 29.

8. Андрэявец, Р. Золата імператара Рудольфа ІІ Габсбурга / Р. Андрэявец // Краязнаўчая газета. – 2017. – № 38 (кастр.). – С. 4 ; № 39 (кастр.). – С. 4.

9. Андрэявец, Р. У крэпасці Тэўтонскага ордэна / Р. Андрэявец // Краязнаўчая газета. – 2017. – № 42 (лістап.). – С. 4 ; № 43 (лістап.). – С. 4.

10. Андрэявец, Р. У Трансільваніі / Р. Андрэявец // Краязнаўчая газета. – 2017. – № 31 (жн.). – С. 4 ; № 32 (жн.). – С. 4 ; № 33 (верас.). – С. 4.

11. Андрэявец, Р. Ці служыў Скарына ў дацкага караля? / Р. Андрэявец // Краязнаўчая газета. – 2017. – № 41 (лістап.). – С. 4.

12. Асіноўскі, С. М. «Белыя плямы» прыватнага жыцця вядомага чалавека / С. Асіноўскі // Архівы і справаводства. – 2013. – № 5. – С. 134–143 ; № 6. – С. 139–148.

13. Березкина, Н. Ю. Франциск Скорина в справочно-библиографических изданиях XIX века / Н. Ю. Березкина // Библиография. – 2017. – № 6. – С. 54–62.

14. Березкина, Н. Ю. Франциск Скорина: загадки, гипотезы, домыслы / Н. Ю. Березкина // Бібліятэчны свет. – 2017. – № 4. – С. 9–11.

15. Варанько, К. Д. Да 525-годдзя з дня нараджэння Ф. Скарыны (1490?–1551?) / К. Д. Варанько // Адукацыя і выхаванне. – 2015. – № 9. – С. 72–75.

16. Воднева, И. Великие сыновья земли Полоцкой / И. Воднева // Информ Плюс (Полоцк). – 2012. – 24 мая. – С. 4.

17. Войтик, И. Франциск Скорина и его писательский подвиг / И. Войтик // Государственный контроль: анализ, практика, комментарии. – 2017. – № 1. – С. 84–89.

18. Вялічка, У. П. Станіслаў Скарына – нашчадак Францыска / У. П. Вялічка // Белая Вежа. – 2017. – № 7. – С. 5–7.

19. Галенчанка, Г. Я. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар / Г. Я. Галенчанка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1993. – 280 с.

20. Галоўка, С. А. Па нябачных слядах: дзе ў чэшскай Празе быў і што рабіў наш славуты зямляк? / С. А. Галоўка // Беларуская думка. – 2017. – № 8. – С. 34–40.

21. Галоўка, С. У Вільні часоў Скарыны / С. Галоўка // Беларуская думка. – 2017. – № 11. – С. 58–64.

22. Геращенко, А. Доктор Франциск Скорина из славного града Полоцка / А. Геращенко // Наше православие. – 2016. – № 4 (апр.). – С. 4.

23. Дварчанін, І. С. Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве / І. С. Дварчанін ; пер. з чэш. Т. Кароткай. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 187 с.

24. Завальнюк, У. Бог – Біблія – Бацькаўшчына! / У. Завальнюк // Краязнаўчая газета. – 2017. – № 1 (студз.). – С. 4 ; № 2 (студз.). – С. 4 ; № 3 (студз.). – С. 4 ; № 4 (студз.). – С. 4.

25. Калмыков, В. Н. Франциск Скорина: между прошлым и будущим / В. Н. Калмыков // Беларуская думка. – 2017. – № 8. – С. 86–87.

26. Капылоў, І. Скарыны / І. Капылоў // Звязда. – 2012. – 10 ліп. – С. 6.

27. Касцюк, М. П. Францыск Скарына і яго эпоха / М. П. Касцюк // Беларуская думка. – 2017. – № 1. – С. 72–75.

28. Ляўковіч, А. Ад друкарні ў Празе да мінскага «Алмаза» / А. Ляўковіч // Звязда. – 2016. – 5 лют. – С. 1, 13.

29. Мартинович, А. Трилогия о Франциске Скорине / А. Мартинович // Нёман. – 2017. – № 4. – С. 178–180.

30. Мыльнікаў, А. Яшчэ раз аб прычынах паездкі Скарыны ў Прагу / А. Мыльнікаў // Краязнаўчая газета. – 2017. – № 18 (май). – С. 4 ; № 19 (май). – С. 4.

31. Палкоўнічанка, М. Версіі вакол Скарыны / М. Палкоўнічанка // Культура. – 2016. – 16 ліп. – С. 4.

32. Па слядах першадрукара: работа па стварэнні дваццацітомнага факсіміле Скарыны вялася пяць гадоў // Рэспубліка. – 2018. – 9 студз. – С. 8.

33. Плескачевская, И. Исторические прогулки с Франциском Скориной / И. Плескачевская // Сельская газета. – 2017. – 27 июня. – С. 22–23 ; 1 авг. – С. 1, 14–15 ; 5 авг. – С. 30–31 ; 2 сент. – С. 30–31 ; 30 сент. – С. 30–31.

34. Рассолов, М. М. Франциск Скорина : исторический роман / М. М. Рассолов. – Москва : ТЕРРА-Книжный клуб, 2007. – 416 с. – (Живая проза истории).

35. Рудабелец, В. М. Жыццё і творчасць Францыска Скарыны / В. М. Рудабелец // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». – 2017. – № 8. – С. 63–64.

36. Сапега, Т. А. Кніжная спадчына асветніка / Т. А. Сапега // Белая Вежа. – 2017. – № 7. – С. 9–13.

37. Суша, А. А. Кім быў і хто для нас ёсць сёння Францыск Скарына / А. А. Суша // Маладосць. – 2017. – № 1. – С. 138–143 ; № 3. – С. 116–131.

38. Суша, А. А. Франциск Скорина – человек мира / А. А. Суша. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2016. – 300, [3] с.

39. Суша, А. А. Якія сакрэты Францыска Скарыны?: міфалогія першадрукара: чаму мае права на існаванне гіпотэза пра ліцвінскага шпіёна / А. А. Суша ; гутарыў Ю. Чарнякевіч // Культура. – 2017. – 6 мая. – С. 3.

40. Францыск Скарына (490–1541): хросны бацька кнігадрукавання // Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / А. Мяснікоў. – 2-е выд., дапрац. – Мінск, 2008. – С. 36–39.

41. Чарняўская, Д. Сімвал беларушчыны: Францыск Скарына праз прызму самасвядомасці / Д. Чарняўская // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 2 чэрв. – С. 5.

42. Шимолин, В. Франциск Скорина: московский след / В. Шимолин // Беларуская думка. – 2016. – № 3. – С. 86–91.