Помнік Францыску Скарыне. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 22.07.2019 10:08
Помнік Францыску Скарыне ў Полацку быў усталяваны ў 1974 годзе. Аўтарамі скульптуры з'яўляюцца: А. Глебаў, І. Глебаў і А. Заспіцкі. Помнік усталяваны беларускаму асветніку, навукоўцу, перакладчыку, першадрукару Францыску Скарыне – ураджэнцу Полацка.
Асновай для помніка служыць верхняя паверхня ступеністага цокаля, які мае памеры 6х8 м. Сама скульптура мае вышыню 5,5 м і стаіць на пастаменце вышынёй больш за 6 метраў. Агульная вышыня помніка 12 м. Вялікі беларускі дзеяч апрануты ў мантыю, у яго левай руцэ знаходзіцца кніга.
Помнік Францыску Скарыне знаходзіцца на плошчы Скарыны, у самым цэнтры горада і нязменна прыцягвае турыстаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Бойка, У. Прапісаны ў будучыні / У. Бойка // Літаратура і мастацтва. – 1977. – 7 студз. – С. 1.
2. Валадзько, Ф. Праўдзіва, пераканаўча / Ф. Валадзько // Літаратура і мастацтва. – 1976. – 24 верас. – С. 9.
3. Гальпяровіч, Н. І паўстаў ён у бронзе / Н. Гальпяровіч // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1974. – № 4. – С. 30–31.
4. Пальцев, А. Наш земляк Францыск Скорина / А. Пальцев // Химик (Полоцк). – 2002. – 12 марта. – С. 2.
5. Помнік вялікаму асветніку // Звязда. – 1974. – 13 жн. – С. 4.
6. Шаірка, С. У горадзе над Дзвіной адкрыт помнік / С. Шаірка // Літаратура і мастацтва. – 1974. – 16 жн. – С. 10.
7. Шматаў, В. Памяць нашчадкаў / В. Шматаў // Звязда. – 1976. – 12 жн. – С. 3.
8. Яніцкая, М. Манументальны і велічны / М. Яніцкая // Літаратура і мастацтва. – 1974. – 16 жн. – С. 10.