Хейфец Міхаіл Львовіч
Хейфец Міхаіл Львовіч нарадзіўся 4 красавіка 1962 года ў г. Полацк, навуковец у галіне тэхналогіі машынабудавання і матэрыялазнаўства. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2000). Лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2005).
Пасля службы ў арміі (1984–1986) працаваў на Полацкім аўтарамонтным заводзе інжынерам-канструктарам (1986–1989). У 1990 годзе паспяхова скончыў аспірантуру фізіка-тэхнічнага інстытута Акадэміі навук БССР.
З 1989 года М. Л. Хейфец перайшоў на працу ў Наваполацкі політэхнічны інстытут, дзе пачынаў малодшым навуковым супрацоўнікам, а затым працягнуў працу старшым навуковым супрацоўнікам. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі «Павышэнне эфектыўнасці апрацоўкі і якасці дэталяў са зносаўстойлівымі пакрыццямі і ўжываннем ратацыйнага інструмента» ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ён з 1992 года знаходзіўся на выкладчыцкай рабоце. З 1992 па 1993 гг. М. Л. Хейфец – старшы выкладчык кафедры канструявання радыёэлектронных сродкаў, а з адкрыццём новага факультэта ён да 1997 года – дацэнт кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці.
Пасля абароны ў 1997 годзе доктарскай дысертацыі ў Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі М. Л. Хейфец працуе на кафедры тэхналогіі машынабудавання. З 1998 года ён прафесар, а з 2005 года – загадчык кафедрай. У 1997 годзе М. Л. Хейфецу прысвоена званне дацэнта, а ў 2000 годзе – званне прафесара па спецыяльнасці «Тэхналогія».
З 2006 па 2009 гг. М. Л. Хейфец – прарэктар па навуковай рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2009 годзе М. Л. Хейфец быў пераведзены на працу ў Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Са снежня 2009 года – намеснік акадэміка-сакратара аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, а з красавіка 2010 года па сумяшчальніцтве – навуковы кіраўнік лабараторыі тэхналагічных комплексаў ДНВА «Цэнтр» НАН Беларусі.
У 2005 годзе М. Л. Хейфец за цыкл манаграфій па фарміраванні навуковых асноў і стварэнні тэхналагічных комплексаў для машынабудаўнічай вытворчасці атрымаў прэмію Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. У 2005 годзе М. Л. Хейфец узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Беларусі, у 2012 годзе – Ганаровай граматай НАН Беларусі. За дасягненне выдатных вынікаў у сферы прафесійнай дзейнасці ў 2002 і 2007 гг. М. Л. Хейфец з'яўляўся стыпендыятам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод дзеячаў навукі.
ЛІТАРАТУРА
1. Савик, Н. П. Хейфец Михаил Львович / Н. П. Савик // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011 – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 564.
2. Хейфец Міхаіл Львовіч // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. – С. 139.
3. Хейфец Михаил Львович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв – С. 410.