Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кляро Ігнацій Вікенцьевіч

Дата нараджэння
11.01.1897
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
13.07.1944
Род дзейнасці
ваенны дзеяч
удзельнік грамадзянскай вайны
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1915–1944
Воінскае званне
генерал-маёр
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонага Сцяга
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Кляро Ігнацій Вікенцьевіч нарадзіўся 11 студзеня 1897 года ў Віцебску. Ваенны дзеяч.

Удзельнік грамадзянскай вайны. У 1917 годзе – камандзір Чырвонагвардзейскага атрада ў г. Гельсінгфорс (Хельсінкі). У маі 1918 года – чырвонаармеец 1-га Віцебскага камуністычнага палка. Прымаў удзел у баявых дзеяннях на Паўночным фронце. З мая 1919 года служыў у Віцебскім запасным палку на пасадах камандзіра ўзвода, памочніка камандзіра і камандзіра стралковай роты, прымаў актыўны ўдзел у баявых дзеяннях супраць белафінаў, а затым у савецка-польскай вайне. У сакавіку 1921 года прымаў удзел у падаўленні Кранштацкага паўстання.

У 1921 годзе скончыў Пецяргофскія паўторныя курсы камандзіраў рот Ленінградскай ваеннай акругі, пасля заканчэння якіх ў ліпені таго ж года быў прызначаны на пасаду камандзіра роты ў 497-м Бутырскім, затым – на гэтую ж пасаду ў 496-м Баўманскім стралковых палках (56-я стралковая дывізія). У чэрвені 1922 года быў пераведзены ў 39-ы стралковы полк (5-я стралковая дывізія), у якім служыў на пасадах камандзіра ўзвода, памочніка камандзіра і камандзіра роты.

Пасля грамадзянскай вайны служыў у Сярэдняй Азіі. У снежні 1930 года быў прызначаны на пасаду памочніка камандзіра 111-га стралковага палка (37-я стралковая дывізія, Беларуская ваенная акруга). У чэрвені 1932 года быў пераведзены ў Ваенна-палітычную акадэмію, дзе служыў на пасадах выкладчыка, кіраўніка агульнавайсковай падрыхтоўкі і старшага выкладчыка.

У 1934 годзе скончыў Акадэмію імя М. В. Фрунзэ. У сакавіку 1938 года быў прызначаны на пасаду выкладчыка, а ў ліпені 1939 года – на пасаду малодшага выкладчыка кафедры тактыкі Ваенна-транспартнай акадэміі імя Л. М. Кагановіча, а ў студзені 1941 года – на пасаду выкладчыка тактыкі стралкова-тактычных курсаў «Выстрал».

У гады Вялікай Айчыннай вайны Ігнацій Вікенцьевіч – камандзір 242-й стралковай дывізіі на Заходнім фронце, намеснік начальніка і начальнік Галоўнага ўпраўлення фарміравання і камплектавання войскаў Чырвонай Арміі, намеснік камандуючага Сталінградскім і Данскім франтамі. З кастрычніка 1942 па 1947 гг. – на службе ў апараце Міністэрства абароны СССР.

Званне «генерал-маёр» І. В. Кляро было прысвоена ў 1943 годзе.

13 ліпеня 1944 года генерал-маёр Ігнацій Вікенцьевіч Кляро загінуў, падарваўшыся на супрацьтанкавай міне. Пахаваны ў Паставах.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, медалямі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гарошка, Т. Яго іменем названа вуліца нашага горада / Т. Гарошка // Пастаўскi край. – 2004. – 28 крас. – С. 2.

2. Кляро Игнат Викентьевич // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 144.

3. Лапацінская, М. Яны вызвалялі Паставы / М. Лапацінская // Пастаўскі край. – 2017. – 6 мая. – С. 2.

4. Поляков, С. И. 5-я стрелковая дивизия. События и лица / С. И. Поляков // Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (па выніках навукова-даследчай работы ў 2007 г.) / уклад. Т. А. Джумантаева. – Полацк : НПГКМЗ, 2008. – С. 52–78.