Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Пастаўскі раён, г. Паставы
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 05.03.2019 11:42
На Пастаўшчыне шмат помнікаў ваеннай гісторыі ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з іх – па вуліцы Чырвонаармейскай у г. Паставы. Гэта брацкая магіла, у якой пахаваны 333 воіна і партызана. Сярод іх – воіны 145-й стралковай дывізіі, якія аддалі сваё жыццё пры вызваленні г. Паставы і Пастаўскага раёна ў ліпені 1944 года.
Помнік на брацкай магіле быў усталяваны ў 1964 годзе. На ім выява ордэна «Перамога», на пастаменце – скульптура воіна з прыспушчаным сцягам, на мемарыяльных плітах увекавечаны прозвішчы загінуўшых воінаў.
Помнік занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ЛІТАРАТУРА
1. Лаптинская, М. Никто не забыт, ничто не забыто / М. Лаптинская // Пастаўскі край. – 2018. – 21 лют. – С. 6.
СПАСЫЛКІ