Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лызікаў Анатоль Мікалаевіч

Дата нараджэння
29.10.1952
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
хірургія
Навуковая ступень
доктар медыцынскіх навук (1994)
Навуковае званне
прафесар (1996)
Узнагароды і прэміі
«Выдатнік аховы здароўя СССР» (1988)
«Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (1999)
медаль «За заслугі ў сферы адукацыі» (2009)

Лызікаў Анатоль Мікалаевіч нарадзіўся 29 кастрычніка 1952 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук.

У 1974 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, у 1974 годзе – аспірантуру. 3 1982 года пачаў працу ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, у 1998–2000 гг. – загадчык кафедры. У 1995 годзе арганізаваў і ўзначаліў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Малаінвазійная хірургія». У 1998–2000 гг. А. М. Лызікаў – загадчык аддзялення малаінвазійнай хірургіі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.  З 2000 года – прарэктар па лячэбнай рабоце Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, з мая 2007 года – рэктар гэтай навучальнай установы. А з 2014 года Анатоль Мікалаевіч узначальвае кафедру хірургічных захворванняў універсітэта.

Аўтар шэрагу навуковых прац па энтэральным зондавым харчаванні пры захворваннях органаў брушной поласці, дыягностыцы і лячэнні захворванняў з дапамогай малаінвазійнай хірургіі.

Узнагароджаны медалём «За заслугі ў сферы адукацыі» і інш. «Выдатнік аховы здароўя СССР», «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лызікаў Анатоль Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 9 : Кулібін–Малаіта. – С. 382.

2. Лызікаў Анатоль Мікалаевіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 531–532.

3. Лызиков, А. «Мы все идем по стопам своих дедов» / А. Лызиков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 17 янв. – С. 4.

4. Лызиков Анатолий Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 89.

5. Лызиков Анатолий Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 573.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Ректор Гомельского медуниверситета Анатолий Лызиков отметил своё 65-летие