Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мароз Восіп (Язэп) Кандратавіч

Дата нараджэння
1852
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Бачэйкава
Дата смерці
1933
Род дзейнасці
садавод-селекцыянер
Узнагароды і прэміі
Пахвальная грамата – двойчы

Мароз Восіп (Язэп) Кандратавіч – садавод-селекцыянер.

Нарадзіўся ў 1852 годзе ў вёсцы Бачэйкава Лепельскага павета.

У 1888 годзе Восіп Кандратавіч купіў у віцебскага губернскага скарбніка Мерлінга хутар Фатынь. Тут ён праводзіў шматлікія досведы як у галіне паляводства, так і ў садаводстве.

У пладовым гадавальніку было больш, чым 100 гатункаў яблынь і больш за 50 гатункаў груш, дзясяткі костачкавых дрэў, шмат кустоў парэчкі, агрэста, маліны, суніцы і іншыя.

У аранжарэі раслі: фінікавая пальма, высакародны лаўр, вінаград, кіпарысы і іншыя паўднёвыя расліны.

Асноўнае месца ў дзейнасці Мароза займала садоўніцтва.

Ён вывеў новы гатунак яблыні – салодкую антонаўку, а таксама капусту белакачанную і інш.

Хутар Фатынь яшчэ ў першыя гады савецкай улады быў абвешчаны доследнай гаспадаркай. Сюды часта прыходзілі вучні з настаўнікамі, сяляне з навакольных вёсак, дэлегацыі з іншых паветаў. У пачатку ХХ стагоддзя яго гаспадарка была прызнана лепшай сялянскай гаспадаркай паўночна-заходняга краю.

За актыўны ўдзел у сельскагаспадарчай выстаўцы, якая праводзілася ў Маскве ў 1925 годзе, і высокія паказчыкі ў развіцці садоўніцтва і павышэнні культуры земляробства Мароза ўзнагародзілі двума Пахвальнымі граматамі і прэміямі.

У сваёй дзейнасці Мароз Іосіф Кандратавіч карыстаўся дасягненнямі вядомых рускіх навукоўцаў і даследчыкаў, з якімі ён вёў шматгадовую перапіску. У канцы 1920-х гг. вымушаны быў прадаць рэшткі гаспадаркі і з'ехаць у Сібір, дзе і памёр у 1933 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Букина, А. Белорусский Мичурин из Фатыни / А. Букина // Народнае слова. – 2003. – 11 сак. – С. 5.

2. Кавалеўскі, С. Памяць пра садавода Мароза / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2012. – 3 лістап. – С. 8.

3. Памяць Мароза / падрыхт. С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2017. – 30 марта. – С. 21.

4. Позняк, М. Династия садоводов-любителей Морозов / М. Позняк // Наука и творчество молодежи – XXI веку. Итоги НИР – 2000 : тезисы докладов V (50) научной конференции студентов, магистрантов и аспирантов / редкал.: А. М. Дорофеев [и др.]. – Витебск : Издательство Витебского госуниверситета им. П. М. Машерова, 2001. – С. 16.

5. Ханяк, А. С. Жыццё, прысвечанае саду. Садавод Я. К. Мароз / А. С. Ханяк // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 127–130.

6. Януш, І. Сядзіба Марозаў / І. Януш // Лепельскі край. – 2004. – 30 лістап. – С. 2.

7. Януш, І. Фатынь: яблыні сярод хмызнякоў / І. Януш // Культура. – 2005. – 23–29 крас. – С. 14.