Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Невядомскі Леанід Вітальевіч

Дата нараджэння
13.10.1939
Месца нараджэння
г. Віцебск
Дата смерці
03.06.2018
Род дзейнасці
акцёр тэатра і кіно
Узнагароды і прэміі
«Народны артыст Расійскай Федэрацыі» (1994)
«Заслужаны артыст РСФСР»

Невядомскі Леанід Вітальевіч нарадзіўся 13 кастрычніка 1939 года ў Віцебску. Акцёр тэатра і кіно.

У 16 гадоў пачаў працаваць акцёрам у Свярдлоўскім тэатры юнага гледача. Пасля працаваў у тэатрах Ноўгарада, Мурманска.

У 1967 годзе скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі і паступіў у Ленінградскі драматычны тэатр імя Таўстаногава.

За сваю творчую працу Леанід Вітальевіч сыграў больш за 40 роляў у тэатры і больш за 100 – у кіна- і тэлефільмах.

У 1994 годзе Леанід Вітальевіч удастоены ганаровага звання «Народны артыст Расійскай Федэрацыі». «Заслужаны артыст РСФСР».

Памёр Леанід Вітальевіч 3 чэрвеня 2018 года ў Санкт-Пецярбургу.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Карлюкевич, А. Больше дублей – хороших и разных / А. Карлюкевич // Советская Белоруссия. – 2004. – 10 июня. – С. 3.

2. «Люблю играть только хороших людей...» / подгот. Г. Еленская // Твой город (Витебск). – 2018. – 14 июня. – С. 8.

3. Неведомская, П. Мой любимый великан / П. Неведомская ; записала Н. Черных // Караван историй. – 2018. – № 11. – С. 158–175.