Павалішын Іларыён Афанасьевіч
Павалішын Іларыён Афанасьевіч нарадзіўся 13 кастрычніка 1739 года ў в. Маркіна Разанскай губерні ў сям'і падпрапаршчыка Афанасія Якаўлевіча Павалішына.
У 1752 годзе трынаццацігадовы Іларыён Павалішын вучыўся ў Марской акадэміі ў Маскве.
У 1753 годзе быў пераведзены ў Марскі шляхецкі кадэцкі корпус у Санкт-Пецярбург. У 1755 годзе ўпершыню выйшаў у мора на баявым караблі ў навучальнае плаванне. У 1758 годзе па выніках экзаменаў быў узведзены ў мічманы.
Іларыён Павалішын прайшоў шлях ад мічмана да віцэ-адмірала, удзельнічаў у шматлікіх марскіх бітвах са шведамі і туркамі.
Флатаводзец вызначаўся строгім захаваннем дысцыпліны, адважнасцю і вытрымкай падчас бітваў.
Павалішын камандаваў расійскімі марскімі сіламі ў бітве пры Выбарге, якая адбылася 22 чэрвеня 1790 года. Быў сарваны план па высадцы шведскага дэсанту і захопу Санкт-Пецярбурга.
Эскадра контр-адмірала Павалішына атрымала знамянальную перамогу над шведскім флотам пад камандаваннем караля Густава III. Расійскі флот не страціў ніводнага карабля. У бітве загінулі 117 расійскіх маракоў. Шведы страцілі сем лінейных караблёў, тры фрэгаты і больш за 90 вёслава-парусных суднаў, былі знішчаны 2000, трапілі ў палон больш за 5000 чалавек.
Выбаргская марская бітва – апошняя і самая жорсткая бітва парусных караблёў руска-шведскай вайны 1788–1790 гг.
22 чэрвеня (3 ліпеня) 1790 года ў Выбаргскім заліве Балтыйскага мора шведскі флот з вялікімі стратамі прарваў акружэнне і адступіў у Свеаборг.
Флатаводзец заваяваў для Расіі выхад у Балтыйскае мора.
Героя гэтай перамогі Іларыёна Павалішына імператрыца Кацярына II узвяла ў віцэ-адміралы.
Узнагароджаны ордэнамі святой Ганны I ступені, святога Георгія II ступені.
У дзень заключэння міру са Швецыяй, 8 верасня 1790 года, імператрыца Кацярына II падаравала Іларыёну Павалішыну шпагу з брыльянтамі і 600 душ сялян у Полацкім павеце (зараз – Расонскі раён) «за пахвальную службу і за адважныя і выдатныя яго подзвігі ў бітвах».
14 верасня 1797 года віцэ-адмірал Павалішын быў звольнены па хваробе ў адстаўку з захаваннем жалавання. Разам з жонкай ён адправіўся ў падараваны імператрыцай маёнтак Прыхабы ў Полацкім павеце.
У дзесяці кіламетрах ад маёнтка Іларыён Афанасьевіч заснаваў сядзібу Ларыёны, пазней – Павалішына (зараз – в. Янкавічы Расонскага раёна). На ўласныя сродкі военачальнік пабудаваў школу і лякарню для сялян, царкву ў гонар Праабражэння Гасподняга.
У гонар сваіх сыноў пасадзіў два дубы, якія і зараз растуць на месцы сядзібы ў вёсцы Янкавічы.
У царкве знаходзіўся магільны склеп Павалішына, у якім была пахавана і яго жонка Аўдоцця Фёдараўна.
У 2004 годзе пасля праведзеных на месцы былой царквы раскопак былі знойдзены астанкі віцэ-адмірала і разбітая надмагільная пліта. Надпіс на чорным мармуры сведчыў, што памёр І. Павалішын 7 красавіка 1799 года. Пахаваны 10 красавіка 1799 года.
У 2004 годзе адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятных знакаў у г. п. Расоны і вёсцы Янкавічы ў гонар І. Павалішына.
Да 275-годдзя з дня нараджэння віцэ-адмірала быў выпушчаны памятны медаль.
У 2019 годзе да 280-годдзя з дня нараджэння флатаводца на магіле І. Павалішына ў вёсцы Янкавічы быў устаноўлены гранітны помнік.
ЛІТАРАТУРА
1. Антипов, К. Шпага адмирала / К. Антипов // Голас Расоншчыны. – 2006. – 10 студз. – С. 2–3.
2. Бакунович, О. Последний порт приписки вице-адмирала Повалишина / О. Бакунович // Беларуская думка. – 2019. – № 7. – С. 82–83.
3. Голесник, С. Герой балтийских сражений / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2014. – 20 нояб. – С. VI.
4. Дединкина, С. Белорусская гавань славного адмирала / С. Дединкина // Народная газета. – 2014. – 14 нояб. – С. 11.
5. Дроздова, Н. Путешествие по волнам времени / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 15 нояб. – С. 10.
6. Дубы Повалишина // Витебские вести. – 2016. – 29 окт. – С. 7.
7. Иллариона Повалишина связала судьба с Россонщиной / подготовила Н. Максименко // Голас Расоншчыны. – 2014. – 1 лістап. – С. 6.
8. Кириллова, Е. В память о Повалишине / Е. Кириллова, И. Гореликова, А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 1 верас. – С. 8.
9. Макаров, А. Адмирал / А. Макаров // Армия. – 2014. – № 6. – С. 30–33.
10. Матеюн, А. Флотоводец Илларион Повалишин / А. Матеюн // Витебские вести. – 2014. – 23 окт. – С. 21.
11. Пастернак, Т. Награды из России / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 4 марта. – С. 3.
12. Пастернак, Т. Славно служил Отечеству / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 11 нояб. – С. 3.
13. Пастернак, Т. С. Памятник вице-адмиралу / Т. С. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 27 апр. – С. 4.
14. Петров, В. Морской закон: своих не бросать! / В. Петров // Родина. – 2019. – № 8. – С. 102–103.
15. «Росинки рассвета на теплой ладони лесов» / подгот. Л. Трапезникова // Беларускi час. – 2014. – 28 нояб. – С. 20–21.
16. «Твердыни вы незыблемый оплот» / подгот. М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2008. – 17 чэрв. – С. 2.
СПАСЫЛКІ
Повалишин Илларион Афанасьевич
Илларион Афанасьевич Повалишин
Адмирал И.А. Повалишин — герой Выборгского сражения
Что связывает известного российского флотоводца Иллариона Повалишина с Россонским районом?
Два старых дуба получат статус памятника природы в Россонском районе
В Россонскомрайоне сохранились подвалы дома адмирала русско-шведской войны Иллариона Повалишина