Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сімяон Полацкі

Дата нараджэння
1629
Месца нараджэння
Полацкае княства, г. Полацк
Дата смерці
25.08.1680
Род дзейнасці
пісьменнік, філосаф, асветнік, грамадскі і царкоўны дзеяч

Сімяон Полацкі (сапраўднае імя і прозвішча – Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч) нарадзіўся ў 1629 годзе ў Полацку, беларускі і рускі пісьменнік, філосаф-асветнік, педагог, тэолаг, грамадскі і царкоўны дзеяч.

Першапачатковую адукацыю Самуіл атрымаў у родным горадзе. Затым, у пачатку 1640-х гадоў – студэнт Кіева-Магілянскай школы (пазней акадэміі), дзе сярод яго настаўнікаў былі выдатныя вучоныя і пісьменнікі: П. Магіла, Л. Барановіч, І. Гізель і інш. У Кіеве атрымаў званне «дыдаскала» (настаўніка). Пазней, як мяркуюць даследчыкі, вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. У Вільні Самуіл Пятроўскі вывучаў рыторыку, тэарэтычную і практычную паэтыку, натуралфіласофію і этыку. Акрамя роднай беларускай мовы, ён дасканальна ведаў лацінскую, польскую і царкоўнаславянскую мовы, пісаў на гэтых мовах вершы, прамовы, навуковыя трактаты.

У 1656 годзе 27-гадовы Самуіл вярнуўся ў родны Полацк, прыняў праваслаўнае манаства (тады ён і атрымаў імя Сімяон) і пачаў настаўнічаць у брацкай школе пры Богаяўленскім манастыры. Чалавек па натуры дзейсны, працавіты, ён выкарыстаў усе свае магчымасці для грамадскага і літаратурнага самавыяўлення. Характэрная рыса яго паэтычных твораў полацкага перыяду – патрыятызм, любоў і пашана да свайго народа, да роднага горада і краю. Сярод твораў на гэту тэму можна вылучыць элегічную малітву пра забранне цудатворнага абраза Багародзіцы з Полацка ў Маскву (1663), «Прылог да прападобнай маці Ефрасінні» (1663) і інш. Пра патрыятызм пісьменніка сведчаць 2 яго польскамоўныя сатырычныя паэмы – «Роспач караля шведскага» і «Шведскі кароль шукае сваіх афіцэраў» (каля 1657–1660 гг.). Гэтыя і іншыя творы беларускага перыяду (камічная дэкламацыя «Вітанне богалюбівага епіскапа Касліста Полацкага і Віцебскага...», «Лякарства на грахі», «Вершы ўцешныя да асобы адзінай») сведчаць, што ён карыстаўся выяўленчымі сродкамі народнага смеху – гратэскам і травестацыяй. Адначасова Сімяон Полацкі выявіў свой паэтычны талент у жарнах пастаралі (калядная вершаваная драма па матывах Евангелля ад Лукі «Гутаркі пастахоўскія»), оды («Вершы да гасудара цара Аляксея Міхайлавіча...», «Вершы да гасударыні царыцы», «Вершы да гасудара царэвіча» і інш.), элегіі («Малітва ў смутку», на польскай мове).

Зімой 1664 года Сімяон Полацкі прыняў рашэнне пераехаць у Маскву. Яму было даручана стварыць пры адным з маскоўскіх манастыроў лацінскую школу для падрыхтоўкі служачых Тайнага прыказа – асабістай канцылярыі цара. Пісьменніка пасялілі побач з царскімі палатамі і залічылі на дзяржаўнае забеспячэнне. Ён стаў разам з вучоным візантыйцам Паісіем Лігарыдам дарадарам цара па царкоўных справах, перакладчыкам і рэдактарам. У 1667 годзе Сімяон быў прызначаны выхавальнікам і настаўнікам царскіх дзяцей. У тым жа 1667 годзе ён удзельнічаў у стварэнні палемічнага трактата супраць старавераў пад назвай «Абвяржэнне чалабітнай папа Мікіты».

За палітычнай і царкоўнай барацьбой пісьменнік не забываў і пра сваё наканаванне – літаратурную творчасць. Амаль штодзённа ён пісаў вершы, п'есы. Яго царкоўныя «словы» і казанні служылі падручнікам для рускіх епіскапаў і святароў ніжэйшых званняў. Яны склалі рукапісныя зборнікі пад назвай «Абед душэўны» (1675) і «Вячэра душэўная» (1676). Кожны том – больш за 1500 старонак, што сведчыць пра надзвычайную працавітасць аўтара. Зборнік вершаў «Ветраград мнагацветны» на той час служыў для рускай публікі сапраўднай энцыклапедыяй ведаў па гісторыі, антычнай міфалогіі, натурфіласофіі, каспалогіі, тэалогіі, маралі і хрысціянскай сімволіцы. Адначасова, у 1678 годзе ён падрыхтаваў другі вялікі зборнік вершаў «Рыфмалагіён, або вершаслоў», які складаўся пераважна з хвалебных эпіграм, панегірыкаў і элегічных фрэнаў (плачаў). Ёсць у ім і буйныя творы драматычнага жанру – п'есы «Камедыя прытчы пра блуднага сына» і трагедыя «Пра Навухаданосара цара...». З яго драматургіі ў Расіі пачынаўся прафесійны тэатр. Цыкл вершаў пад назвай «Фрэны, або Плачы» на смерць расійскай царыцы Марыі Ільінічны – адзін з лепшых твораў паэта.

Службу пры маскоўскім двары Сімяон пачаў перакладчыкам і не пакідаў гэты занятак да канца жыцця. Перакладаў з латыні і польскай мовы, літаратурна апрацоўваў папулярныя тады савецкія і царкоўныя творы. Пасля смерці ў 1675 годзе яго былога настаўніка, галоўнага «спраўшчыка» (рэдактара) царкоўных кніг пры маскоўскім двары Э. Славінецкага, С. Полацкі падключыўся да перакладу Бібліі на рускую мову. На смерць свайго настаўніка С. Полацкі напісаў 5 «эпітафій», упершыню ў беларускай і рускай літаратуры скарыстаўшы гэты вершаваны жанр.

Памёр Сімяон Полацкі на 51-м годзе жыцця 25 жніўня 1680 года.

Літаратурная, багаслоўская і навукова-асветніцкая спадчына Сімяона Полацкага шматгранная і не перастае здзіўляць даследчыкаў сваёй энцыклапедычнасцю. Сам пісьменнік пры жыцці паспеў надрукаваць толькі некаторыя свае творы.

У 2003 годзе ў Полацку быў усталяваны помнік знакамітаму земляку.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Борисёнок, Ю. А. Учитель московских царей: в ряду знаменитых белорусов Симеон Полоцкий навечно занял особое место / Ю. А. Борисёнок // Родина. – 2017. – № 7. – С. 98–102.

2. Войтик, И. Симеон Полоцкий: сын своего времени / И. Войтик // Государственный контроль: анализ, практика, комментарии. – 2016. – № 2. – С. 84–89.

3. Геращенко, А. Е. Достославный Симеон : [для среднего и старшего школьного возраста] / А. Е. Геращенко. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – 31 с. – (История для школьников).

4. Гибок-Гибковский, А. Симеон – просветитель / А. Гибок-Гибковский // Народная газета. – 2007. – 11 кастр. – С. 9.

5. Егорова, О. «Кого люблю – не умирают...» или история о том, почему Симеон Полоцкий никогда не покидал Полоцк / О. Егорова // Советская Белоруссия. – 1999. – 11 дек. – С. 8.

6. Званарова, Л. Сімяон Полацкі і маскоўскія любамудры / Л. Званарова // Краязнаўчая газета. – 2004. – № 25 (ліп.). – С. 7.

7. Ігнатаў, У. К. Творчасць Сімяона Полацкага ў кантэксце філасофскай культуры эпохі барока = The creative work of Simeon Polotsky in the context of philosophical culture of the Barogue / У. К. Ігнатаў // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 2016. – № 3. – С. 12–19.

8. Кавалеўскі, С. Сімяон з Полацка / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2004. – 24 жн. – С. 5.

9. Костин, Б. А. Верный слуга Алексея Михайловича: две жизни Симеона Полоцкого / Б. А. Костин. – Москва : Вече, 2013. – 288 с., [8] л. ил. – (От Руси к империи).

10. Марціновіч, А. А. Сімяон, сын Полацка : нарыс / А. А. Марціновіч. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 110 с.

11. Рассолов, М. М. Симеон Полоцкий : исторический роман / М. М. Рассолов. – Москва : ТЕРРА-Книжный клуб, 2008. – 352 с. – (Живая проза истории).

12. Рублевская, Л. Светоч из Полоцка / Л. Рублевская // Советская Белоруссия. – 2014. – 28 янв. – С. 13.

13. Саверчанка, І. Сімяон Полацкі: місія на Усход / І. Саверчанка // Лiтаратура i мастацтва. – 2007. – 4 мая. – С. 15.

14. Салтук, А. З эпохі нараджэння / А. Салтук // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 24 жн. – С. 4.

15. Сидорович, Л. Н. Выдающийся деятель восточнославянской культуры Симеон Полоцкий / Л. Н. Сидорович // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А, Гуманитарные науки. – 2006. – № 1. – С. 87–91.

16. Симеон Полоцкий и его книгоиздательская деятельность / подгот.: В. К. Былинин [и др.] ; под ред. А. Н. Робинсона. – Москва : Наука, 1982. – 352 с. – (Русская старопечатная литература).

17. Симеон Полоцкий. Вирши / сост., подгот. текстов, вступ. статья и коммент.: В. К. Былинина, Л. У. Звонаревой ; рец. А. С. Демин ; науч. ред. В. Г. Короткий. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1990. – 447 с.

18. Симеон Полоцкий. Избранные сочинения / подгот. текста, статья и коммент. И. П. Еремина ; отв. ред. М. О. Скрипаль. – Москва : Ленинград, 1953. – 281 с. – (Литературные памятники).

19. Сімяон Полацкі (1629–1680): манах і настаўнік царэвічаў // Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / А. Мяснікоў. – 2-е выд., дапрац. – Мінск, 2008. – С. 77–80.

20. Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць : матэрыялы III Міжнарорнай навуковай канферэнцыі, 19–20 лістапада 2009 г. / уклад.: А. У. Шумовіч, В. А. Шульчанка. – Полацк : Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, 2010. – 230 с.

21. Шульчанка, А. Праслаўлены ў вяках палачанін / А. Шульчанка // Пачатковая школа. – 2007. – № 12. – С. 31–32.

22. Шэлест, Э. Полацкі настаўнік маскоўскіх царэвічаў / Э. Шэлест // Звязда. – 2005. – 10 лют. – С. 6.