Яроменка Мікалай Мікалаевіч
Яроменка Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся 14 лютага 1949 года ў Віцебску ў сям'і народнага артыста СССР Мікалая Мікалаевіча Яроменкі і народнай артысткі БССР Галіны Аляксандраўны Арловай. Акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр.
Пасля заканчэння школы ў 1967 годзе паступіў ва Усерасійскі інстытут кінематаграфіі, вучыўся ў С. Герасімава і Т. Макаравай. У 1971 годзе быў прыняты ў трупу Тэатра-студыі кінаакцёра, з 1976 года – акцёр кінастудыі імя М. Горкага.
Дэбютаваў у фільме свайго настаўніка С. Герасімава «Каля возера» (1970), потым выканаў ролю лейтэнанта Драздоўскага ў фільме «Гарачы снег» (1972) па рамане Ю. В. Бондарава. Яго акцёрскі талент атрымаў прызнанне пасля фільма «Чырвонае і чорнае» (1977), дзе ён сыграў ролю Жульена Сарэля. Новым поспехам стала галоўная роля ў фантастычным фільме «31 чэрвеня» (1979), але сапраўдны трыумф чакаў акцёра пасля выхаду на экраны фільма «Піраты XX стагоддзя» (1980). Мікалай Яроменка быў прызнаны лепшым акцёрам года.
У 1995 годзе М. М. Яроменка дэбютаваў як рэжысёр з фільмам «Сын за бацьку...», дзе галоўныя ролі выконвалі ён сам і яго бацька – Мікалай Мікалаевіч Яроменка-старшы. Здымаўся таксама ў фільмах «Царскае паляванне», «Снайпер», «Крыжаносец», «Кахаць чалавека», «Я аб'яўляю вам вайну» і інш. Адна з апошніх работ акцёра – фільм «Рыцарскі раман».
Мікалай Мікалаевіч Яроменка ўдастоены ганаровых званняў: «Заслужаны артыст РСФСР», «Народны артыст Расійскай Федэрацыі».
Памёр Мікалай Мікалаевіч 27 мая 2001 года ў Маскве. Пахаваны ў Мінску.
ЛІТАРАТУРА
1. Берасцень, С. Святло Чалавека / С. Берасцень // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 17 чэрв. – С. 1.
2. Бунто, Т. Два Николая / Т. Бунто // Алеся. – 2008. – № 11. – С. 46–51.
3. Быков, П. Верность художественной правде / П. Быков // Белая Вежа. – 2016. – № 11. – С. 109–116.
4. Ерёменко Николай Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 421.
5. Знаменитые актеры родом с Витебщины / подгот.: Н. Марченко [и др.] // Витебские вести. – 2016. – 21 апр. – С. 12.
6. Кривошеева, Н. Начинал «вариться в кинокотле» я здесь, в Беларуси / Н. Кривошеева // Рэспубліка. – 2014. – 14 лют. – С. 11.
7. Минкевич, Л. Николай Еременко-младший. Красное и черное / Л. Минкевич // Советская Белоруссия. – 2014. – 14 февр. – С. 8.
8. Подлипский, А. Отец и сын Еременко / А. Подлипский // Народнае слова. – 2005. – 13 верас. – С. 5.
9. Романтик, избранный судьбой / подгот. Г. Еленская // Твой город (Витебск). – 2016. – 16 июня. – С. 8.
10. Степуро, Н. Талантливый, но очень одинокий / Н. Степуро // Рэспубліка. – 2009. – 14 лют. – С. 9.
11. Шерстенников, Л. «Нормальный мужик» / Л. Шерстенников // GalaБиография. – 2009. – № 2. – С. 156–170.
12. Яроменка Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – Т. 18. Кн. І : Дадатак : Шчытнікі–Яя. – С. 303.
13. Яроменка Мікалай Мікалаевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 480–481.
14. Яроменка Мікалай Мікалаевіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 543–544.
СПАСЫЛКІ