Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Зубаў Руслан Цімафеевіч

Дата нараджэння
1941
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
Дата смерці
2014
Род дзейнасці
ваенны дзеяч
спартсмен
Воінскае званне
генерал-маёр
Спартыўнае званне
майстар спорту СССР
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонай Зоркі

Зубаў Руслан Цімафеевіч нарадзіўся ў 1941 годзе ў г. п. Лёзна.

У 1959 годзе скончыў Беларускую сярэднюю школу №1. Займаўся спортам, быў чэмпіёнам Віцебскай вобласці, прызёрам першынства Беларусі сярод школьнікаў па лёгкай атлетыцы.

У 1964 годзе паспяхова скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае вучылішча, 9 гадоў служыў у ПДВ на розных пасадах. У 1963 годзе атрымаў сярэбраны значок «Майстар спорту СССР». А ў 1967 годзе стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Расіі па марафоне і атрымаў ужо другі значок «Майстар спорту СССР». У 1969 годзе паступіў у Ваенную Акадэмію тылу і транспарту. Пасля заканчэння яе служыў на розных адміністрацыйна-гаспадарчых пасадах. Апошняя пасада – першы намеснік начальніка Цэнтральнага рэчавага ўпраўлення Міністэрства абароны РФ. У 1971 годзе выканаў норму майстра спорту СССР па афіцэрскім пяцібор'і, стаўшы сярэбраным прызёрам чэмпіянату Узброеных Сіл СССР. У 1976 годзе пасля 218-га скачка з парашутам атрымаў траўму левага галёнкаступнёвага суставу, далей медыкі забаранілі яму удзельнічаць у спаборніцтвах.

Звольніўся ў запас у 1996 годзе ў званні генерал-маёра, адслужыўшы ва Узброеных Сілах СССР і РФ 38 гадоў. Апошнія гады жыў у Маскве.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памёр Руслан Цімафеевіч у 2014 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Шедченко, А. Генерал с улицы героев / А. Шедченко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 7 снеж. – С. 7 ; 11 снеж. – С. 7.