Музей краязнаўчы. Аршанскі раён, в. Крапіўна
- Подробности
- Створана 24.11.2017 12:23
- Адноўлена 15.11.2018 14:44
Сучасная назва | Краязнаўчы музей |
Тып | установа культуры |
Дата заснавання | 1989 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, в. Крапіўна |
Сайт |
Краязнаўчы музей быў адкрыты 22 лютага 1989 года на грамадскіх пачатках у Крапівенскай сярэдняй школе.
Музей утрымлівае каля 500 экспанатаў. Экспазіцыя музея ўключае раздзелы:
– «Куток роднага краю»;
– «Куток сялянскай хаты»;
– «Землякі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны»;
– «Землякі воіны-афганцы»;
– «Землякі-ардэнаносцы»;
– «Гісторыя школы»;
– «Куток падарожжаў і экскурсій».
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, в. Крапіўна, вуліца Цэнтральная, д. 64.
ЛІТАРАТУРА
1. Краязнаўчы музей у в. Крапіўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 482.
2. Маркевич, Е. Юные краеведы / Е. Маркевич // Аршанская газета. – 2009. – 13 студз. – С. 3.
3. Марозава, Н. Ажываюць памяці старонкі / Н. Марозава // Настаўніцкая газета. – 2015. – 29 кастр. – С. 11.