Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей «Героі і подзвігі». Аршанскі раён, г. Орша

 

Сучасная назва Музей «Героі і подзвігі»
Тып установа культуры
Дата заснавання 1964
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Сайт https://12orsha.schools.by/pages/shkolnii-myzei-geroi-i-podvigi-

 

Музей «Героі і подзвігі» створаны на грамадскіх пачатках 9 мая 1964 года рашэннем Аршанскага гарадскога камітэта КПБ і рашэннем педагагічнага савета сярэдняй школы № 12 з мэтай ушанавання памяці вызваліцеляў Оршы і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Размешчаны ў СШ № 12 г. Оршы.

У музеі сабраны багаты матэрыял пра ўдзельнікаў вызвалення Оршы ў Вялікую Айчынную вайну, устаноўлена каля тысячы іх імён.

З 1979 г. ў музеі аформлена экспазіцыя, прысвечаная подзвігу выпускніка школы, лейтэнанта міліцыі Бабкова Ю. Г., які загінуў падчас нясення службы. У 2002 г. да 70-гадовага юбілею школы створана экспазіцыя пра гісторыю школы, дзе праводзяцца экскурсіі «Пра час і пра сябе».

Музей прымае актыўны ўдзел у гарадскіх, занальных, абласных, рэспубліканскіх конкурсах. Пастаянна становіцца прызёрам конкурсаў і навукова-практычных канферэнцый, краязнаўчых алімпіяд.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца К. Заслонава, д. 10.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Грэчка, І. Музейнае падарожжа пачынаецца / І. Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2011. – 10 верас. – С. 12.

2. Музей «Героі і подзвігі» // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 481.

3. Ярош, Г. Идеология формируется с детства / Г. Ярош // Аршанская газета. – 2009. – 5 снеж. – С. 3.