Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ляўкі, мемарыяльны запаведнік. Аршанскі раён

 

Сучасная назва «Ляўкі»
Тып установа культуры
Дата заснавання 1945
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Аршанскі раён, в. Ляўкі
Сайт http://kupala-museum.by/muzey/filiyalyi/lyauki

 

Мемарыяльны запаведнік «Ляўкі» з'яўляецца філіялам музея Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Размешчаны ў Аршанскім раёне каля в. Ляўкі на маляўнічым беразе ракі Днепр.

Філіял «Ляўкі» заснаваны паводле пастановы ЦК КП(б)Б і СНК БССР ад 4 ліпеня 1945 года «Аб ушанаванні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы» ва ўрочышчы Ляўкі Аршанскага раёна.

У склад мемарыяльнага комплексу ўваходзяць дача паэта, адноўленая па фотаздымках і ўспамінах (макет мастакоў Я. Раманоўскага і Ф. Анісовіча): аднапавярховы будынак памерам 11,5 х 12,5 м., будынак былой канторы Копыскага лясніцтва, домік шафёра, гасцініца, гаспадарчыя пабудовы, гараж, у якім экспануецца машына пісьменніка «Шэўрале», падараваная яму ўрадам БССР у 1939 годзе, помнік «Восень паэта» (скульптар А. Анікейчык), участак лесу, зона масавых гулянняў.

Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак. Літаратурна-дакументальная частка размешчана ў будынку былой канторы Копыскага лясніцтва, што ўцалеў падчас апошняй вайны. Тут зберагаюцца выданні твораў паэта розных гадоў, успаміны пра яго, вершы, прысвечаныя Ляўкам, пісьмы, дакументы, фотаздымкі, матэрыялы пра сустрэчы ў Ляўках Я. Купалы з Я. Коласам, П. Броўкам, П. Глебкам, К. Крапівой, М. Лыньковым, К. Чорным і інш., творы жывапісу А. Кроля, Ю. Пучынскага, Я. Раманоўскага, І. Давідовіча, Я. Ціхановіча, В. Шаранговіча, П. Сергіевіча, графіка Э. Агуновіча, М. Басалыгі, А. Кашкурэвіча, Г. Паплаўскага, Л. Рана, скульптуры У. Летуна, С. Селіханава.

У гэтым доме летам 1935 г. жыў Янка Купала ў сям’і ляснічага М. І. Шыманскага, пакуль па ўрадавай пастанове да 30-годдзя творчай дзейнасці Песняра будавалася яго дача. У 1962 г. да 80-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы тут была ўсталявана мемарыяльная дошка.

У мемарыяльнай частцы экспазіцыі на дачы паэта ў пакоі, дзе жыў і працаваў пясняр, адноўлены інтэр'ер, абсталяванне, экспануюцца дакументы, рэчы, мэбля, якімі карыстаўся Я. Купала.

У 1962–1977 гг. філіял працаваў на грамадскіх пачатках. У 1977 г. экспазіцыя была абноўлена і значна пашырана, а ў 1982 г. да 100-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы створана новая. Асноўным экспазіцыйным аб’ектам стала рэканструяваная дача Янкі Купалы (мемарыяльная зона). У полымі вайны дача паэта згарэла. Дачны дом пісьменніка быў адноўлены ў 1981 г. па праекту Я. Раманоўскага і Ф. Анісовіча.

З 11 кастрычніка 1978 года філіял музея ўваходзіць у створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі».

У 2015 г. у «Ляўках» створана новая літаратурна-дакументальная экспазіцыя. Галоўнай тэмай яе стала ўвасабленне вобраза «Госці», разгорнутага ў аднайменным вершы ляўкоўскага цыкла. Госцем прыехаў у гэтыя мясціны Янка Купала. Як гаспадар дачы ўжо сам прымаў гасцей – жыхароў навакольных вёсак, сяброў-пісьменнікаў. Госці па сённяшні дзень прыязджаюць у Ляўкі, каб прайсці Купалавымі сцежкамі.

Адрас: 211038, Віцебская вобл., Аршанскі р-н, в. Ляўкі.

 

Мемарыяльны запаведнік «Ляўкі», Аршанскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byМемарыяльны запаведнік «Ляўкі», Аршанскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byМемарыяльны запаведнік «Ляўкі», Аршанскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бурбовская, Е. В. Купаловский мемориальный заповедник «Левки» / Е. В. Бурбовская // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 366.

2. Бынькоў, А. Дзе выспявала слова песняра / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2015. – 27 авг. – С. 15.

3. Гатоўская, Л. Тут жыве душа паэта / Л. Гатоўская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 1 верас. – С. 8.

4. Косинец, И. По следам Купалы / И. Косинец // Аршанская газета. – 2019. – 12 верас. – С. 16.

5. Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі» // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: В. В. Катовіч, М. У. Чуднікаў.– Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 323.

6. Купаловскими тропами / отв. за выпуск О. Лебедева // Витебские вести. – 2021. – 23 июля. – С. 12.

7. Купаловский мемориальный заповедник «Левки» // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 153.

8. Куток Аршаншчыны, апеты паэтам / падрыхт. М. Семашка // Аршанская газета. – 2013. – 19 кастр. – С. 6.

9. Лебедева, О. Заглянуть в гости к Янке Купале / О. Лебедева // Витебские вести. – 2015. – 24 дек. – С. 11.

10. Лебедева, О. «Осень поэта» в Левках / О. Лебедева // Витебские вести. – 2020. – 10 сент. – С. 21.

11. Леонович, Ю. Дороги [Янки] Купалы / Ю. Леонович // СБ. Беларусь сегодня. – 2022. – 22 июня. – С. 13.

12. Ляўкі : Купалаўскі мемарыяльны запаведнік: на бел. і рус. мовах / склад. Ж. К. Дапкюнас. – Мінск : Беларусь, 1981. – 38 с.

13. Ляўкі. Песняй толькі на свеце жыву я... // Шляхам Купалы – шляхам Коласа / тэкст: З. М. Камароўская, Г. І. Зайцава ; фота С. М. Плыткевіч ; рэд. Н. А. Плыткевіч. – Мінск : Рыфтур, 2010. – С. 40–43.

14. Ляшковіч, А. Р. Навуковая канцэпцыя літаратурна-дакументальнай экспазіцыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка «Ляўкі» / Алена Ляшковіч // Роднае слова. – 2015. – № 12. – С. 77–80.

15. Марозава, А. Купала заўсёды ў сэрцы маім / А. Марозава // Аршанская газета. – 2022. – 9 ліп. – С. 5.

16. Мілыя сэрцу Ляўкі / падрыхт. М. Сямашка // Аршанская газета. – 2013. – 16 лістап. – С. 6.

17. Па слядах класікаў: Купалаўскія Ляўкі // Народная газета. – 2016. – 22 июля. – С. XVI.

18. Прытулак памяці – Ляўкі // Літаратурныя вандроўкі па зямлі Купалы і Коласа / М. А. Чырскі. – Мінск : Беларусь, 2016. – С. 95–99.

19. Рагін, Я. «Музей – ваш, а зямля – наша!» / Я. Рагін // Культура. – 2014. – 16 жн. – С. 2–3.

20. Чырскі, М. А. Літаратурныя вандроўкі па зямлі Купалы і Коласа / М. Чырскі ; [фота А. П. Дрыбаса і інш.]. – Мінск : Беларусь, 2016. – 232 с.

21. Шпакоўская, Г. У Ляўках, пад знакам Купалы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2012. – 15 сак. – С. 16.