Музей ААТ «Дубровенскі льназавод». Дубровенскі раён, г. Дуброўна
- Подробности
- Створана 16.10.2018 12:23
- Адноўлена 13.12.2018 16:23
Сучасная назва | Музей ААТ «Дубровенскі льнозавод» |
Тып | установа культуры |
Дата заснавання | |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна |
Музей ААТ «Дубровенскі льнозавод» размешчаны ў адміністрацыйным будынку прадпрыемства.
Куток адразу ля ўваходу займаюць прылады ручнога вясковага ткацтва – фрагменты кроснаў, на якіх яшчэ нашы матулі і бабулі ткалі льняныя і шарсцяныя палотны.
Першы стэнд – «Сямейныя дынастыі». На ім размешчаны фотаздымкі і матэрыялы пра людзей, якія прыйшлі на прадпрыемства ў 40-я гг., дзесяцігоддзямі працавалі тут самі, потым тут працавалі іх дзеці і ўнукі.
Наступны стэнд – «Льнозавадчане – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны». Фотаілюстрацыі знаёмяць наведвальнікаў музея з працоўнымі буднямі калектыву на розных этапах існавання завода.
Самае віднае месца ў памяшканні займае стэнд – «Ветэраны працы» – тут 60 невялікіх фотапартрэтаў з подпісамі да іх.
Ёсць таксама стэнды: «Фабрыка «Дняпроўская мануфактура», «Гісторыя развіцця прадпрыемства да вайны», «Наша развіццё ў 1979–1994 гады», «Дырэктары льнозавода» і іншыя.
Ёсць тут таксама стэлаж з узнагародамі: ганаровымі граматамі, дыпломамі, заваяванымі калектывам у розных спаборніцтвах у розныя гады. Тут жа размяшчаюцца «Кніга гонару» і «Кніга народнай славы». У першую занесены прозвішчы тых людзей, хто стаяў ля вытокаў біяграфіі завода, у другую – тых, хто яе працягвае.
Яшчэ ў музеі можна паглядзець міні-выставу ручных ільняных вырабаў; стэлаж са спартыўнымі кубкамі-узнагародамі заводскіх спартсменаў розных часоў; макет завода.
Адрас: Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна, завулак Заводскі, д. 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Карсакова, А. Для людзей і пра людзей / А. Карсакова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2017. – 25 студз. – С. 1.
2. Кулакоў, Ф. Творцы сваёй гісторыі / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2005. – 13 ліп. – С. 2.
3. Лебедева, О. Успешны во всем / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 31 дек. – С. 4.
4. Чапялова, Л. Залаты фонд, або Тры акорды аднаго свята / Л. Чапялова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2016. – 26 кастр. – С. 3.