Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей народны баявой славы, Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва Музей баявой славы
Тып установа культуры
Дата заснавання 1970
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Сайт

 

Музей баявой славы пачаў сваю працу ў 1970 годзе пры СШ №2 г. Наваполацка пад кіраўніцтвам Яўгеніі Анатольеўны Трапезнікавай. У школе ёю быў створаны ваенна-патрыятычны клуб «Разведчыкі вайсковай славы», у якім прымалі актыўны ўдзел вучні школы.

У музеі зарэгістравана больш за тры тысячы экспанатаў, але неафіцыйная лічба значна вышэй – каля васьмі тысяч. Гэта ўспаміны і фатаграфіі ветэранаў, прадметы, якія нясуць у сабе дух вайны.

У 1994 г. музей баявой славы СШ №2 г. Наваполацка атрымаў статус народнага і ўжо тройчы пацвярджаў высокае званне. Музей дасягнуў высокіх вынікаў ва ўсіх аглядах і конкурсах ваенна-патрыятычнай накіраванасці гарадскога, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вуліца Школьная, д. 3.

 

Народны музей баявой славы. СШ № 2. г. Наваполацк. Фотаздымак з сайта https://2novopolotsk.schools.byНародны музей баявой славы.СШ № 2. г. Наваполацк. Фотаздымак з сайта https://2novopolotsk.schools.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Долженко, Е. По дороге славных дел / Е. Долженко // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 22 кастр. – С. 11.

2. Коновалова, А. Разведчики воинской славы / А. Коновалова // Информ Плюс (Полоцк). – 2010. – 2 сент. – С. 4.

3. Любшина, Т. Вернуть побольше имен позабытых / Т. Любшина // Химик (Новополоцк). – 1996. – 6 февр. – С. 3.

4. Мороз, И. По страницам истории / И. Мороз // Новая газета (Наваполацк). – 2011. – 5 марта. – С. 14.

5. Трапезникова, Е. Музей продолжает действовать / Е. Трапезникова // Химик (Новополоцк). – 2000. – 19 сент. – С. 4.