Музей гісторыі політэхнічнага каледжа. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 24.11.2017 12:23
- Адноўлена 23.10.2018 16:21
Сучасная назва | Музей гісторыі політэхнічнага каледжа г. Наваполацка |
Тып | установа культуры |
Дата заснавання | 1997 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк |
Сайт | https://ststlicey.jimdo.com/ |
У мэтах выхавання свядомых адносінаў навучэнцаў да працы, захавання слаўных традыцый наваполацкіх будаўнікоў і перадачы іх маладому пакаленню ў 1997 г. на базе УА «Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж» быў адкрыты музей гісторыі каледжа. Ён складаецца з трох блокаў, прысвечаных стварэнню і развіццю навучальнай установы, будаўніцтву Наваполацка і яго прадпрыемстваў. Тут прадстаўлены фатаграфіі розных гадоў, граматы, кубкі, медалі навучэнцаў і педагогаў-ветэранаў, прадметы побыту.
Кіраўнік музея – Лявонава Ірына Генадзеўна. Менавіта яна знаёміць дзяцей з краязнаўчым матэрыялам, натхняе на ўдзел у конкурсах, віктарынах, творчых заданнях.
Формы работы музея гісторыі каледжа вельмі разнастайныя. Гэта даследчая, зборная, пошукавая, прапагандысцкая, мастацкая, афарміцельская дзейнасць.
Тут праходзяць сустрэчы з удзелам навучэнцаў каледжа, выставы тэхнічнай і мастацкай творчасці, конкурсы прафесійнага майстэрства.
У музеі ёсць савет, які складаецца з педагогаў і навучэнцаў розных курсаў, а галоўным выканаўчым органам выступае актыў, які курыруе бягучую дзейнасць і аб'яднанне па інтарэсах «Гісторыкі-краязнаўцы».
У кожнай вучэбнай групе ствараецца пошукавы атрад, які збірае дадзеныя аб новых навучэнцах і аб іх сваяках, якія калісьці скончылі гэтую навучальную ўстанову. Гэтая інфармацыя афармляецца ў летапісную стужку імёнаў і дынастый «Прафесійны радавод», а затым дапаўняе галерэю выставачнай залы.
Галоўная мэта музея гісторыі каледжа – паказаць, што прафесіяналізм можа стаць асабістай перспектывай навучэнцаў і што ў аснове сённяшняга дабрабыту ляжыць самаадданая праца папярэдніх пакаленняў.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вуліца Ктатарава, д. 20.
ЛІТАРАТУРА
1. Павлюк, Ю. От возрождения истории к возрождению духовности / Ю. Павлюк // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 9 кастр. – С. 4.
2. Радько, Н. Без прошлого нет будущего / Н. Радько // Новая газета (Наваполацк). – 2015. – 16 окт. – С. 16.